Анфімаў: на выбарах Прэзідэнта Беларусі ўжо акрэдытавана 306 наглядальнікаў ад СНД
"У шматлікім складзе сфарміравана місія па лініі СНД. 306 чалавек ужо акрэдытаваны. Рыса яшчэ не падведзена, - адзначыў Леанід Анфімаў. - Місія сфарміравана з прадстаўнікоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, МПА СНД, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і Выканкама СНД".