ЦВК: звярнуцца ва ўчастковую камісію для ўключэння ў спіс выбаршчыкаў можна толькі да дня выбараў
Грамадзяне, у якіх адсутнічае рэгістрацыя на тэрыторыі гэтага ўчастка для галасавання, могуць быць дадаткова ўключаны ў спіс на падставе пашпарта (ідэнтыфікацыйнай карткі) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і дакумента, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для галасавання, пры ўмове, што грамадзянін яшчэ не прагаласаваў на ўчастку для галасавання па месцы жыхарства (месцы знаходжання), адзначыў кіраўнік ЦВК.