Будаўнічая амністыя ў Беларусі прадоўжана да 1 студзеня 2028 года
Аляксандр Лукашэнка 13 студзеня падпісаў указ нумар 10, якім на 3 гады прадаўжаецца спрошчаны парадак прыёмкі ў эксплуатацыю аднакватэрных жылых дамоў і нежылых пабудоў, узведзеных грамадзянамі без дазволаў і праектнай дакументацыі (за выключэннем размешчаных у Мінску).