Беларусь і Венесуэла вызначылі прыярытэты супрацоўніцтва па пашырэнні ўзаемнага гандлю
На палях саміту БРІКС у Казані ў 2024 годзе Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Венесуэла працуюць над новай дарожнай картай па паглыбленні двухбаковых адносін. Безумоўна, гэта датычыцца і рэалізацыі сумесных праектаў, і павелічэння тавараабароту паміж дзвюма рэспублікамі, адзначылі ў Банку развіцця.