Зборная Беларусі па пляжным футболе правядзе тры спарынгі ў Іране
Першым этапам падрыхтоўкі да сусветнага першынства стаў снежаньскі збор у Санкт-Пецярбургу. Там беларусы правялі два спарынгі з мясцовымі клубамі. У першым госці ўпэўнена перайгралі "Лекс" - 7:3, а затым уступілі чэмпіёну Расіі "Крышталю" - 4:5.