Галалёдзіца і парывы ветру да 14 м/с. Якое надвор'е сёння будзе ў Беларусі
У Беларусі сёння будзе воблачна. Раніцай і днём у многіх раёнах - ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах прагназуецца туман. Месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.