Рыжанкоў: Беларусь выступае за захаванне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Сірыі
"Бакі падрабязна абмеркавалі міжнародную сітуацыю і рэгіянальныя канфлікты, падкрэсліўшы агульную зацікаўленасць у іх больш хуткім урэгуляванні. Міністр акцэнтаваў увагу на тым, што Беларусь нязменна выступае за захаванне суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Сірыі ў міжнародна-прызнаных граніцах краіны", - расказалі ў МЗС.