Тры беларусы ўвайшлі ў дзясятку лепшых у індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце Расіі па біятлоне
Праграму спаборніцтваў адкрыла мужчынская індывідуальная гонка на 20 км, удзел у якой прынялі 66 біятланістаў, у тым ліку сем беларусаў. Лепшым з нашых спартсменаў стаў Павел Бялько, які дапусціў усяго адзін промах на чатырох агнявых рубяжах і паказаў восьмы рэзультат.