У Менску і іншых гарадах Беларусі ўсё больш камэраў відэаназіраньня, частка зь іх — з функцыяй распазнаваньня асобы. Асуджаных на хатнюю хімію ў палітычных справах уносяць у адмысловую базу: калі іх «зловіць» камэра, інфармацыя прыйдзе інспэктару і пагоршыць умовы абмежаваньня волі для асуджанага.