Суд у Гішпаніі прызнаў экс-прэзыдэнта Каралеўскай гішпанскай футбольнай фэдэрацыі Люіса Рубіялеса вінаватым у сэксуальных дамаганьнях да футбалісткі Джэніфэр Эрмоса, якую ён публічна пацалаваў у вусны пасьля перамогі жаночай зборнай Гішпаніі на Чэмпіянаце сьвету ў 2023 годзе ў Сіднэі.