Кампанія Microsoft у пятніцу абвясьціла, што неўзабаве спыніць працу папулярнага сэрвісу відэазванкоў Skype, якім карысталіся сотні мільёнаў людзей па ўсім сьвеце. Skype спыніць сваю працу ў траўні. Карыстальнікам прапануецца перайсьці на больш сучасны сэрвіс Teams, які таксама належыць Microsoft.