Беларус Сідараў набраў два ачкі ў пераможным матчы "Сан-Дыега" ў АХЛ
Сёння раніцай па мінскім часе каманда Ягора "Сан-Дыега Галс" на выездзе абыграла "баракуд" з Сан-Хасэ з лікам 5:4 у авертайме. Беларускі нападаючы "чаек" закінуў другую шайбу сваёй каманды, а таксама стаў аўтарам галявой перадачы пры трэцім узяцці варот гаспадароў.