"Белтэхагляд" у лютым выдаў 116,2 тыс. дазволаў на ўдзел у дарожным руху
Фізічным асобам выдадзена 95 165 дазволаў (82,1 працэнта ад агульнай колькасці). У адносінах да электрамабіляў аформлена 1227 дазволаў, у адносінах да транспартных сродкаў, занятых у камерцыйных перавозках пасажыраў, - больш як 6 тыс.