Цёплае і без ападкаў надвор'е будзе ў Беларусі
Паветра прагрэецца да 10-16 градусаў, па поўдні - да 18. Цяплей за ўсё прагназуецца ў Брэсце - 16-18 градусаў цяпла. У Гомелі будзе 14-16, у Мінску, Гродне і Магілёве - 13-15, у Віцебску - 11-13 градусаў вышэй за нуль.