Ад графіці ля менскага вакзалу да ілюстрацыяў у The New York Times. Гісторыя беларускага мастака Дзьмітрыя Каштальяна
На пачатку сакавіка амэрыканскае выданьне The New York Times апублікавала артыкул пра вымерлую птушку дадо, праілюстраваўшы яго выявамі беларускага мастака. Навіна аб посьпеху суайчыньніка адразу разыйшлася па навіновых сайтах і сацсетках. У размове з Свабодай Дзьмітры расказаў, як можна дасягнуць посьпеху, займаючыся тым, што падабаецца больш за ўсё.
Аднойчы беларускі мастак і ілюстратар Дзьмітры Каштальян правяраючы сваю электронную пошту знайшоў ліст, падпісаны арт-дырэктарам...