У Рэспубліцы Карэя праходзіць галасаванне на выбарах прэзідэнта
Асноўная барацьба разгорнецца паміж фаварытам прэзідэнцкай гонкі Лі Чжэ Мёнам ад апазіцыі і прадстаўніком кіруючай партыі "Грамадзянская сіла" Кім Мун Су. Паводле даных апошніх перадвыбарных апытанняў, розніца паміж імі складае каля 10 працэнтаў.
