Шулейка: на "Белагра" прадстаўлены дасягненні ўсіх галін сельскай гаспадаркі, сельгасмашынабудавання
"Сёння вельмі адказны дзень - адкрываем 35-ю, юбілейную прафесійную выстаўку вытворцаў сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай прамысловасці і машынабудаўнічага комплексу, які суправаджае ўвесь працэс жыццядзейнасці сельскай гаспадаркі. Вельмі прыемна, што на нашым мерапрыемстве прысутнічае вялікая колькасць удзельнікаў. Іх колькасць расце з году ў год", - сказаў Юрый Шулейка.
