Беларусы ўпершыню з 2021 года выступілі на чэмпіянаце свету па дзюдо пад дзяржаўным сцягам
Планетарны форум 2025 года прымае сталіца Венгрыі Будапешт. Нашу краіну прадставілі двое атлетаў у вагавой катэгорыі да 90 кілаграмаў. Ягор Варапаеў у першым раўндзе адолеў аўстрыйца Томаса Шарфетэра, у другім крузе прайшоў Гергея Нерпела з Венгрыі, але на стадыі 1/8 фіналу ўступіў сярэбранаму прызёру парыжскай Алімпіяды японцу Сансіра Мураа.
