Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і ААЭ аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый
Асноўнымі мэтамі гэтага міжнароднага дагавора з'яўляюцца стварэнне зоны свабоднага гандлю паслугамі паміж Беларуссю і ААЭ, забеспячэнне спрыяльных умоў для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы садзейнічання інвестыцыям, пашырэнне і дыверсіфікацыя ўзаемнага гандлю.
Заключэнне пагаднення ўмацуе гандлёва-эканамічныя сувязі паміж краінамі.
