Беларусы Клімовіч і Талапіла сталі чэмпіёнамі Амерыканскай хакейнай лігі
Клімовіч і Талапіла сталі чацвёртым і пятым ігракамі з нашай краіны, якія выйгралі другі па значнасці трафей у Паўночнай Амерыцы. Раней уладальнікамі Кубка Колдэра станавіліся Андрэй Касціцын і Міхаіл Грабоўскі ("Гамільтан", 2007), а таксама Аляксей Протас ("Хершы", 2023).
