Праводзіць абрады, пляце паясы і шые нацыянальнае адзенне. Гэты беларус больш за 20 гадоў займаецца этнаграфіяй
Віктар Шыпкоў на Гомельшчыне асоба вядомая: этнограф і фалькларыст, тата шасцярых дзяцей, а па прафесіі - старшы ўчастковы інспектар. Шматдзетны бацька і на службе карыстаецца аўтарытэтам, і час для любімага хобі знаходзіць, а дакладней, адразу некалькіх.
