"МІНСК" выйграў сёмы матч у Адзінай маладзёжнай лізе ВТБ
Сёння мінчане прымалі на сваёй пляцоўцы баскетбалістаў "Астаны" і выйгралі з розніцай 31 ачко - 75:44. Самым рэзультатыўным у складзе гаспадароў стаў Давід-Масэнге Мукетэ, які набраў 13 балаў, у актыве Івана Катоўскага на два ачкі менш. Заўтра сапернікі зноў сустрэнуцца ў беларускай сталіцы.
