Хакеісты "Дынама-Маладзечна" выйгралі чацвёрты матч запар
У паядынку 7 лістапада "бела-блакітныя" прымалі аршанскі "Лакаматыў".
Гаспадары павялі з лікам 2:0 ужо к сёмай мінуце, а ў другім і трэцім перыядах вызначыліся па разе. У выніку 4:0, шатаўт за дынамаўцаў аформіў галкіпер Сяргей Сцяпанаў.
