Сёлета Аляксандр Лукашэнка імкнуўся рэгулярна зьяўляцца на інфармацыйным экране. Часам гэта выглядала штучна, ён абмяркоўваў нейкія дробязныя тэмы. Здаецца, цяпер для яго сам факт зьяўленьня ў публічнай прасторы важнейшы за зьмест ягоных сустрэч, перамоваў ці даручэньняў.