Адкорм перад свабодай. Як палітвязьняў за кратамі катуюць голадам
Калі пачаліся першыя вызваленьні знакавых беларускіх палітвязьняў, грамадзкасьць была ўражаная іх выглядам: людзі былі вельмі схуднелыя, страцілі шмат вагі. Чаму яны так выглядалі, хоць некаторых перад вызваленьнем нават адкормлівалі?
Правілы Нэльсана МандэлыЁсьць такі тэрмін — харчовая дэпрывацыя. Гэта пазбаўленьне ежы, калі чалавечы арганізм не атрымлівае мінімальную колькасьць калёрыяў для нармальнага існаваньня.
Харчовая дэпрывацыя — форма катаваньня, бо ежа — гэта базавая патрэба...
