Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў перамовах з прадстаўнікамі адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа дачыненьні Беларусі з Расеяй і Кітаем не абмяркоўваюцца. З пратэстамі, якія могуць пачацца ў Беларусі, падкрэсьліў Лукашэнка, ён гатовы распраўляцца, нягледзячы ні на якія законы.