Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Апрель
2026
1 2 3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

МЗС Расеі сфальсыфікаваў пераклад пытаньняў францускай журналісткі наконт Ірану і ахвяр расейскай агрэсіі ва Ўкраіне

0

МЗС Расеі сказіў пытаньні і выказваньні журналісткі France 2 Леі Саламэ аб дапамозе Крамля Ірану і ахвярах вайны ва Украіне пры перакладзе на рускую мову яе інтэрвію з міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым. На вэрсію са скажэньнямі на YouTube-канале ведамства зьвярнулі ўвагу журналісты FranceInfo.

У арыгінале Саламэ заўважыла, што мала чуваць аб тым, каб Расея абараняла Іран як свайго саюзніка (з 28 лютага вайскоўцы Злучаных Штатаў сумесна з Ізраілем наносяць удары па краіне ў рамках апэрацыі «Эпічная лютасьць»). У расейским перакладзе яе фразу зьмянілі на «Вы шмат абаранялі вашага саюзьніка — Іран».

Таксама Саламэ заявіла аб «дзясятках тысяч загінуўшых украінскіх мірных жыхароў». У расейскім перакладзе колькасьць загінуўшых замянілі на «сотні», а з фармулёўкі прыбралі намёкі на ваенныя злачынствы УС РФ, піша FranceInfo.

Партал выклаў поўную вэрсію размовы Лаўрова з Саламэ пасьля скандалу, падчас якога францускія палітыкі, у тым ліку кіраўнік МЗС Жана-Ноэля Баро, папракнулі France 2 у прадастаўленьні пляцоўкі для расейскай прапаганды, адзначае «Агенцтва».

Па дадзеных ААН, на канец 2025 года з пачатку поўнамаштабнай вайны загінулі амаль 15 тысяч мірных жыхароў Украіны, раненьні атрымалі больш за 40 тысяч чалавек.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса