Рух велікагрузаў забаранілі на трох пуцеправодах МКАД
0
На Мінскай кальцавой аўтадарозе забаранілі рух вялікагрузных аўтамабіляў па трох пуцеправодах, паведаміла БЕЛТА.
На 2-м км (праз чыгунку Мінск - Масква) і на 18-м км (праз чыгунку Мінск - Гомель) па пуцеправодзе нельга перасоўвацца аўто вагой больш за 10 т, на 24-м км МКАД (праз чыгунку Мінск-Брэст ) - больш за 5 т. Акрамя таго, рух буйнагабарытных транспартных сродкаў забаронены па пуцеправодзе праз станцыю Мінск-Таварны ў раёне вул. Жукава і вул. Брылеўскай.
Беларуская
