25 жніўня не адбылося прызначанае на гэты дзень паседжанне суда Цэнтральнага раёна Гомеля па скарзе праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі да Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта. Прадстаўнік гарвыканкама проста не з'явіўся ў суд.