Добавить новость
Главные новости Гомеля
Гомель
Февраль
2016

Ідыш як пратэст

0
1942 год, Саратаў, барак для эвакуяваных зь Беларусі, якіх мясцовыя называюць «выкавыранымі». Насельнікі — жонкі франтавікоў. Бабчына сяброўка Рыва атрымлівае паперку: «ваш муж прапаў бязь вестак». Гэта азначае, што Рыва з малымі дзеткамі аўтаматычна пазбаўляецца «афіцэрскага атэстату» і прырэчаныя на жабрацтва.



Бабка арганізуе складчыну, вядзе сяброўку на «таўкучку» па хлеб. І тут да Рывы падыходзіць нейкае мурло: «У-у, жидова! Обжирать нас приехала? Мужик твой, небось, от фронта прячется?..»



Бабка потым расказвала: «І так, унучок, крыўдна мне стала, што я з Рывай прынцыпова на ідыш перайшла!..»



...Бабка, сялянка з-пад Рэчыцы, у юнацтве жыла ў яўрэйскім квартале Гомеля і ідышам валодала бездакорна.



Уладзіслаў Ахроменка





Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org



 



Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса