У канцы гэтага года ААТ “Полеспечать” адзначыць свае 95, а ў наступным годзе “Гомельская праўда” будзе святкаваць 100-годдзе. І да двух гэтых юбілеяў мае непасрэднае дачыненне Людміла Бяспалава (Багінская), ветэран працы, прадстаўніца рэдкай па сённяшнім часе прафесіі — метранпаж. Яна займалася вёрсткай газетных палос, калі яшчэ журналісцкія радкі артыкулаў адліваліся ў метале на агромністых машынах — лінатыпах.