Слонімскія выратавальнікі заваявалі срэбра на раённай спартакіядзе
За званне лепшых змагаліся спартсмены 26 каманд у лёгкаатлетычнай эстафеце, настольным тэнісе, дартсу, гіравым спорце, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, міні-футболе, валейболе і шашках.
Узнагароджваюць лепшых
У лёгкаатлетычнай эстафеце слонімскія выратавальнікі аказаліся самымі хуткімі і атрымалі першае месца. Не было ім роўных і ў міні-футболе.
Каманда райаддзела добра выступіла ва ўсіх заяўленых этапах спаборніцтваў, і па выніках двухдзённага спартыўнага марафону слонімскія выратавальнікі прызнаны срэбнымі прызёрамі спартакіяды.
Фота МНС