Добавить новость
ru24.net
Все новости
Июль
2022

У Віцебску на “Славянскім базары” прайшоў забег. Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы “ННВ”

У Віцебску сёння - пасля трохгадовага перапынку - прайшоў "Славянскі забег". Ён мае такую назву, бо ладзіцца падчас "Славянскага базару".

На спаборніцтвах было тры дыстанцыі: 1 км (для дзяцей да 10 гадоў), 3 км (дзеці, старэйшыя за 10 гадоў і дарослыя) і 10 км (дарослыя).

Маршрут на 10 км нагадваў па форме крыж. Стартавалі бегуны каля аблпошты на Маскоўскім праспекце, потым павярнулі на праспект Перамогі, зноў выбеглі на Маскоўскі, трымалі шлях да "Макдональдса", вырулілі назад, збочылі з Маскоўскага на вуліцу Смаленскую, з яе - зноў на Маскоўскі. Фініш быў там жа, дзе старт, - каля аблпошты.

"Славянскі забег" у Віцебску прайшоў у чацвёрты раз. Горад прымаў лёгкаатлетычныя спаборніцтвы ў 2016, 2017, 2018 гадах. Потым на тры гады быў перапынак.

Спартоўцы дзякуюць арганізатарам - Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі - за тое, што забег зноў адрадзілі.

У 2016 годзе на забегу былі дыстанцыі ў 4 км і 8 км, праз год - 3 км і 9,5 км. У 2018-м - 300 метраў (для дзяцей 5-8 гадоў), 3,3 км (9 гадоў і старэйшыя), 10 км (12 гадоў і старэйшыя) і ўпершыню паўмарафон 21,1 км (15 гадоў і старэйшыя).




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus




Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
Зарина Дияс

Сенсацией обернулся матч Зарины Дияс за четвертьфинал турнира в Мумбаи






Команда дивизиона Чернышева победила в Матче звезд КХЛ в Новосибирске

5 женщин попали в больницу с сепсисом после процедуры ЭКО в Москве

Швейцарцы осознают предвзятость местных СМИ к России — посол Гармонин

«Известия»: менеджеры Климовского патронного завода вымогали у работников премии