Добавить новость
ru24.net
Все новости
Декабрь
2015

«Працаваць ва Украіне азначае працаваць таксама дзеля Беларусі і для тых, хто жадае міру»

0

У эксклюзіўным інтэрв'ю былы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці расказаў пра сваю працу ў Беларусі, распавёў, як дыскутаваў з дзяржаўнымі ўладамі і адзначыў асаблівасць беларускіх католікаў.

12 снежня ў мінскай архікатэдры пройдзе святая Імша з нагоды завяршэння апостальскай працы ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. Напярэдадні іерарх даў развітальнае інтэрв’ю Catholic.by.

Арцыбіскуп расказаў пра сваю працу ў Беларусі, адзначыў асаблівасць беларускіх католікаў і падзяліўся сваімі чаканнямі ад працы ва Украіне.

— Ваша Эксцэленцыя, зусім хутка Вы развітаецеся з Беларуссю, каб распачаць працу ў братняй Украіне. З якімі думкамі Вы пакідаеце Беларусь?

— Выязджаючы, я адчуваю перадусім вялікі боль ад расстання з народам, які так моцна люблю. Я пражыў гэтыя гады з вялікім жаданнем дапамагаць беларускаму народу ўзрастаць у надзеі і спакойна глядзець у свой заўтрашні дзень.

Мінулае святое, але нельга трапіць у палон страху. Кожны дзень неабходна будаваць дзень заўтрашні. За гэтыя гады я прайшоў менавіта такі шлях, паказваючы, што Папа верыць у беларускі народ, у яго будучыню, у здзяйсненне ягоных мараў. Гэта быў цудоўны вопыт і напружаная праца.

Цяпер я атрымаў пакліканне сумесна працаваць і маліцца разам з украінскім народам, які я таксама моцна люблю і ведаю ўжо шмат гадоў. Буду рабіць гэта з усіх маіх сілаў, але ад’язджаць — гэта па-чалавечы заўсёды вельмі цяжка.

— Чым запомніцца Вам Касцёл у Беларусі і беларускія католікі?

— Я буду памятаць веру маіх братоў католікаў тут. Перадусім веру простых людзей, якія ўмеюць укленчыць перад Богам і, як кажа Святое Пісанне, «выліць» перад Ім сваё сэрца. Літургічная малітва, глыбокая засяроджанасць, узрушанасць, прыгажосць касцёлаў і спеваў: усё гэта пакінула ў маёй душы глыбокі след.

Мне таксама запалі ў душу апавяданні пра пакуты, перанесеныя дзеля таго, каб падтрымліваць веру тады, калі на гэтых землях імкнуліся знішчыць усё, што толькі нагадвала пра рэлігію. Кожны зрабіў свой большы або меншы ўнёсак у гэтую справу.

Змагацца за веру азначае змагацца за свабоду. Таму што Бог вызваляе. Ён адзіны Пан, адзіны Усемагутны. Ягоная ўлада — гэта любоў. Ён быў настолькі магутным, што прыняў смерць свайго Сына дзеля дабра чалавецтва. Я аддаю належнае служэнню, якое католікі разам са сваімі праваслаўнымі братамі прысвяцілі свабодзе, абараняючы сваю веру і непарушнасць свайго сумлення.

— Якія падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі застануцца ў Вашай памяці?

— У памяці застануцца перш за ўсё ўсмешкі моладзі ў нацыянальных строях, якая вітала мяне хлебам-соллю, калі я толькі прыехаў; радасная ўсхваляванасць людзей, якія бачылі прадстаўніка Папы, іх супольнага айца; кветкі, якія яны дарылі так проста і так сардэчна, непадробная радасць і нязмушанасць дзяцей; святары, законнікі і законніцы, некаторыя з якіх пражылі сапраўды гераічнае жыццё, мае браты біскупы, з якімі мы сапраўды прайшлі гэты шлях разам, у моцным братэрстве і з вялікім імпэтам, каб Касцёл мог даць адказы на найглыбейшыя пытанні беларускага народа.

— Што было няпростым падчас працы ў Беларусі?

— Так, былі і няпростыя моманты: складанасці ўнутры Касцёла, а таксама сітуацыі, у якіх было неабходна размаўляць, дыскутаваць і весці пошук станоўчых рашэнняў з дзяржаўнымі ўладамі. Але хачу сказаць, што я кожны раз знаходзіў ва ўсіх гатоўнасць слухаць. Нават калі на парадку дня стаялі складаныя пытанні, ад гэтага нашая ўзаемапавага ніколі не станавілася меншай.

Чым больш шчыра мы гаворым, нават калі гэта не ўсім падабаецца, але разам з тым заўсёды паказваем сапраўдную пашану да суразмоўцы, не ставячы сябе вышэй за яго і не асуджаючы, тым хутчэй знаходзяцца рашэнні, якія паходзяць з добрай волі.

Я імкнуўся даць прыклад таксама маім калегам дыпламатам, што такім чынам можна прыйсці да паразумення.

— Наколькі Беларусь адрозніваецца ад іншых краін, дзе Вам даводзілася працаваць у якасці прадстаўніка Папы?

— Беларусь і беларусы вельмі моцна адрозніваюцца ад народаў Каўказа, дзе я служыў раней, а таксама ад мноства прадстаўнікоў іншых народаў, з якімі мне даводзілася сустракацца падчас маёй папярэдняй працы ў Ватыкане. Але перадусім гэта датычыць розніцы ў адносінах, што вынікае з розных культур: прадстаўнікі паўднёвых народаў зазвычай гаманкія, выбуховыя, не хаваюць сваіх пачуццяў і эмоцый; беларусы ж лагодныя, сціплыя, вельмі далікатныя ў праявах сваёй рэакцыі.

Мне давялося навучыцца слухаць не толькі тое, што гаворыцца ўголас, але і тое, што можна пачуць толькі ў цішыні, каб дазволіць чалавеку данесці штосьці такое, што немагчыма выказаць словамі. Гэта і ёсць тое найбольшае адрозненне, якое я адчуў.

— Якія пажаданні Вы маглі б пакінуць каталіцкай моладзі Беларусі?

— О, беларуская моладзь — гэта вялікі патэнцыял! Яны маюць простае сэрца і вялікую здольнасць слухаць. Я жадаю ім шукаць свой заўтрашні дзень без страху, не думаючы пра тое, што будучыня будзе такой жа цяжкай, як і мінулае. Жадаю ім марыць у поўную моц, не баяцца рызыкаваць, спрабаваць рабіць тое, што можа не атрымлівацца. Калі не спрабаваць, тады нічога не зменіцца.

Калі не спрабаваць, змарнуеш тысячы шанцаў. Гэта падобна да аборту: калі забіваецца жыццё, забіваюцца бясконцыя магчымасці; так можна забіць будучага генія. Мы створаныя для жыцця, а жыццё — гэта рызыка. Ад усяго сэрца жадаю ім не стаць рабамі грошай, заўсёды трымаць галаву высока ўзнятай, не дазваляць сабе расчароўвацца.

Жадаю знаёміцца з моладдзю з іншых краін, не хаваць сваёй тоеснасці і ганарыцца ёю, ніколі не лічыць сябе горшымі за кагосьці і нікому не дазваляць адносіцца да сябе як да людзей ніжэйшага гатунку. Жадаю ім шукаць Бога, які з’яўляецца любоўю, што не мае межаў; жадаю пераканацца на ўласным вопыце, што ў Богу немагчымае становіцца магчымым, а таксама навучыцца радавацца ў Ім. А Бога я малю, каб Ён зрабіў іх шчаслівымі.

— З якім настроем Вы збіраецеся ва Украіну і якой бачыце сваю місію там?

— З пэўнай заклапочанасцю, але і з гатоўнасцю даць ад сябе ўсё, што толькі магчыма, украінскаму народу. Гэты народ сёння перажывае жахлівыя выпрабаванні, ідзе бязглуздая і крывавая вайна.

Я буду імкнуцца разам з імі шукаць Божую любоў і сведчыць пра тое, як моцна Папа любіць таксама і іх. Я ўспрымаю гэтую новую місію як працяг маёй місіі ў Беларусі: тут, у Мінску, розныя бакі ўкраінскага канфлікту шукаюць шляхоў прымірэння. Немагчыма, нельга дапусціць, каб гэтыя пакуты перакінуліся таксама на іншыя краіны.

Працаваць ва Украіне азначае працаваць таксама дзеля Беларусі і на карысць усіх тых, хто жадае міру і прагне таго, каб былі захаваныя і абароненыя правы ўсіх людзей.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus



РОССИЯ ПРОВЕРИТ ЦРУ И СЕКРЕТНУЮ СЛУЖБУ США?!

Заведующий рефракционным отделением клиники микрохирургии глаза АйМед Кирилл Светлаков: как снизить нагрузку на глаза при работе с гаджетами

Студия звукозаписи в Москве. Студия звукозаписи цена.

Финалист шоу “Голос” Сергей Арутюнов остался без голоса. Артист находится в больнице, состояние тяжёлое.


"Матрица" от ShantiOlga активирует изобилие

Инсульт: что нужно знать?

15-22 июля — неделя сохранения здоровья головного мозга

Аферисты начали массово брать на россиян кредиты по новой схеме: граждан предупредили о новом телефонном мошенничестве, не попадитесь


Bears Reportedly Played A Big Part In Giants Losing Saquon Barkley

UFC Denver video: Abdul Razak Alhassan vs. Cody Brundage ends in no-contest after illegal blows

See the $10M New Orleans mansion with a grisly past that lured a potential new buyer in less than a day

‘He walked just fine’: Pros react to Abdul Razak Alhassan vs. Cody Brundage ending in controversial no-contest


Маэстро.

Студия звукозаписи в Москве. Студия звукозаписи цена.

Водопады "Три сестры"

На выходных на Орловской трассе в ДТП пострадал ребенок


Yesterday I ignored 10 tornado warnings to finish a Destiny 2 raid, didn't get the exotic drop, and disappointed my fiancée. Is there some sort of lesson here?

How well does XCOM: Enemy Within hold up today?

Двадцать пять человек за одним столом под звуки караоке – это было шедеврально!

I didn't expect my favorite cozy MMO to do a crossover with a Finnish children's series



Заводы АО "Желдорреммаш" выбирают лучших в своей профессии

Судебный процесс над экс-сенатором Сабадашем перенесли из Петербурга в Москву

Филиал № 4 ОСФР по Москве и Московской области информирует: За полгода 14,9 тысячи жителей Московского региона оформили страховую пенсию в автоматическом режиме на портале госуслуг

Рекой подать. Туристы рассказали, куда едут в круизы из Москвы




РОССИЯ ПРОВЕРИТ ЦРУ И СЕКРЕТНУЮ СЛУЖБУ США?!

Каждый год в одних и тех же местах: в Петербурге с начала купального сезона утонули 11 человек

Студия звукозаписи в Москве. Студия звукозаписи цена.

Группа «Черкизово» организовала мастер-классы на фестивале «Вкусы России»


В Подмосковье задержали бывшего главу Шатуры

Лавров: Россия поддерживает вступление Палестины в ООН

Ночной клуб "Пропаганда" в Москве закроется 31 июля спустя 27 лет работы

Reach Your Audience with Push, InPage, OnClick Traffic


Анастасия Гасанова выиграла золото и серебро на Кубке федерации тенниса России

«Исхудавшая, но с сияющей улыбкой»: онкобольная Кейт Миддлтон появилась на финале Уимблдона

Елена Рыбакина получила новую конкурентку после Уимблдона-2024

Крейчикова выиграла второй турнир «Большого шлема» и вернется в топ-10


По стандарту реновации. В Останкинском районе строят три жилых комплекса

Собянин: Коммунарка стала большим и современным районом столицы

СК: задержан экс-глава департамента культуры Москвы Кибовский

Нонна Гришаева рассказала, на что потратила свой первый гонорар


Музыкальные новости

Командарм Попов из-под следствия убыл // Фигурантов громкого дела освободили из СИЗО

Большой театр выступил с концертами в Кирове

Звезды российского шоу-бизнеса приняли участие в премьере документального фильма «Арбенина»

Столичные музыканты стали лауреатами конкурса композиторов в рамках «Академии джаза Игоря Бутмана»



Заводы АО "Желдорреммаш" выбирают лучших в своей профессии

Агент по организации ПРОДАЖИ КНИГИ в книготорговых организациях.

Общество: Скоростное движение в обход Твери и Тольятти укрепит экономику и логистику России

Судебный процесс над экс-сенатором Сабадашем перенесли из Петербурга в Москву


Жителям юга России ограничили электроснаблжение из-за сбоя на Ростовской АЭС

АО «Транснефть - Север» в I полугодии 2024 года выполнило диагностику более 1 тыс. км трубопроводов в 4 регионах

Legalbet: "Локомотив" заинтересован в лучшем бомбардире чемпионата Азербайджана

Собянин объявил о начале строительства станции метро «Достоевская»


Столичный СК: число отравившихся шаурмой на Дмитровском шоссе выросло до 17

В Подмосковье сотрудники Росгвардии задержали нетрезвого водителя

Общество: Скоростное движение в обход Твери и Тольятти укрепит экономику и логистику России

В Москве нельзя ездить пьяным на электросамокате - заставят бесплатно работать


Путин открыл последний участок трассы из Москвы в Санкт-Петербург

Представители муниципалитетов Псковской области окончили федеральную «Школу мэров»

Воронежские выпускники «Школы мэров» разработали системные проекты по улучшению качества жизни в муниципалитетах

Названа стоимость проезда из Москвы в Петербург по М-11


Число заболевших коронавирусом в России увеличилась на 3,1 процента




Случайно упал, сломал рёбра. Врачи две недели пытались спасти экс-главреда "Ведомостей"

Больницу в Люберцах проверят после заявлений об отсутствии лекарств

Восстановление запястья после неправильной репозиции костей за 1 прием

Сеть клиник «Будь Здоров» открывает новое направление лечения — ВМАС-терапию


Сам придумал наступление, сам отразил: пресс-конференция Зеленского превратилась в сеанс одновременного вранья, шантажа и гипноза

Зеленский поставил крест на последней надежде Киева: попытки Рады развернуть соратника Трампа в свою сторону обречены на провал

Зеленский намерен отобрать государственные награды у Азарова, Табачника, Ефремова. Напуганный Бойко - за

МИД РФ: Вашингтон дал Киеву карт-бланш на удары по российской территории


Тульские спортсмены завоевали медали Кубка России по плаванию

Legalbet: "Локомотив" заинтересован в лучшем бомбардире чемпионата Азербайджана

Трусова и Игнатов сыграют свадьбу 17 августа

Соревнования по мини-футболу в честь 30-летия Центра подготовки Росгвардии прошли в Москве


Будем дипломатичными, пока сапог не ступит на нашу землю — Лукашенко

Лукашенко: Минск нацелен решать проблемы с соседями дипломатией, а не войной

Олег Кожемяко и Александр Лукашенко обсудили создание морского порта в Приморье

В Минске прошла рабочая встреча Александра Лукашенко и Олега Кожемяко



Собянин поддержал проведение 37-й Московской международной книжной ярмарки

Собянин рассказал, как провести летние каникулы в Москве

Собянин рассказал о завершающем этапе строительства Южной рокады

Сергей Собянин рассказал о развитии производства промоборудования в Москве


Сертификаты Wildberries в подписке от Инго Экосистемы

Карта дня: как изменится климат вашего города через 60 лет

Новая эра фарминга с приложением Tonique от создателей "Смешариков"

В Москве построят еще 200 зарядных станций для электромобилей


Непогода обрушится на Подмосковье в ночь на 18 июля

В Белгороде открыли Центр высокотехнологичного протезирования и реабилитации

Нонна Гришаева рассказала, на что потратила свой первый гонорар

Школьница из Дзержинска проходит практику в Лиге безопасного интернета


Многолетнюю мерзлоту будут изучать в Амурской области

АО «Транснефть - Север» в I полугодии 2024 года выполнило диагностику более 1 тыс. км трубопроводов в 4 регионах

Гребцы Архангельской области выступают на Всероссийских соревнованиях

Премьера документального фильма о Мосеевом острове состоится в Архангельске в ноябре


«Падает цена там, где она уже перегрета». В Симферополе цена на квартиры-малютки снизилась, в Севастополе — стабильно высокая

Круиз-викторина "Твоей истории негромкой мне дорог каждый уголок"

Люди в тюрьмах на жару в Крыму не жалуются

Дорогу, в провале которой в 2014 году погибли 6 человек, снова закрыли


Плевавшего на православный крест дагестанского стримера задержали в Москве

В Подмосковье задержали бывшего главу Шатуры

Лавров: Россия поддерживает вступление Палестины в ООН

Сергей Безруков назвал большую проблему современных актеров












Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
Анастасия Гасанова

Анастасия Гасанова выиграла золото и серебро на Кубке федерации тенниса России






Сотрудники Росгвардии задержали мужчину с наркотиками в Москве

В Кремле исключили связь слов Трампа о Путине и заявления России после покушения

Плевавшего на православный крест дагестанского стримера задержали в Москве

Складской комплекс появится в поселении Марушкинское