Добавить новость
ru24.net
Все новости
Декабрь
2024
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Деревня Теляки Куропольского сельсовета

0

Целякі карэспандэнта не чакалі: не да размоў, калі самая пара ўбіраць бульбу і так спрыяе гэтаму надвор’е. Таму я сустрэлася толькі з невялікай часткай вяскоўцаў. Але і гэтага хапіла, каб зразумець, што яны любяць сваю вёску, настальгуюць па яе квітнеючым мінулым, даражаць сённяшнім мірным днём і спадзяюцца, што мілы сэрцу куток будзе жыць і ў далейшым.

 

Некалі тут у 30 дамах жылі людзі па прозвішчы Цяляк, сёння — толькі ў 5-ці. Але ёсць Галубоўскія, Шаколы, Кавалеўскія, Лешчыкі, Стрэльскія, Сечкары, Пяткоўскія, Машары, Валодзькі, Голуб і іншыя. У вёсцы 97 жыхароў, з іх 58 — працаздольнага ўзросту. Найстарэйшай жыхарцы, былому вязню фашызму, Праскоўі Гіль 97 гадоў. Некалькі дамоў выкупілі пад дачы ў асноўным жыхары райцэнтра. Ёсць і незаселеныя. Месца прывабнае тым, што ўсяго за 12 кіламетраў ад райцэнтра і знаходзіцца на землях моцнага ААТ «Хацілы-агра». Праз вёску працякае рэчка, непадалёк — лес. Працуй, адпачывай, наталяйся блізкасцю прыроды!

У бацькоўскім доме

Знаёмлюся са старэйшынам вёскі — Юрыем Целяком. Прасторны двор, дыхтоўны дом, па-сучаснаму абстаўленыя пакоі.

— Вашаму жыллю могуць пазайздрос­ціць многія гараджане, — адзначаю ўслых.

 

 

Гаспадар расказвае, што некалькі гадоў назад у доме ўстанавілі электрычнае ацяпленне і зараз з абагрэвам няма ніякіх праблем. Плата за электрычнасць невысокая. Адным словам, выгадна. Такое ж ацяпленне прыйшло і яшчэ ў некалькі дамоў целякоўцаў, яшчэ больш іх стаяць на чарзе. Пакуль не хапае магутнасці падстанцыі, але на наступны год запланавана будаўніцтва новай.

Юрый і яго жонка Тамара працуюць у жывёлагадоўлі — даглядаюць цялят на дарошчванні. У свой час ААТ «Хацілы-агра» выдзеліла ім кватэру. Пражыўшы ў ёй некалькі гадоў, сям’я вярнулася ў дом бацькоў Юрыя, якіх ужо няма на гэтым свеце, і ўдыхнула ў яго другое жыццё. А вось іх дарослыя дачка і сын не засталіся ў родных мясцінах. Яны жывуць і працуюць у Літве.

Далей ад Чарнобыля

Іван Новак сёлета пахаваў жонку і вельмі маркоціцца:

— Жэні не стала раптоўна, — расказваў са слязамі на вачах. — Пайшла ў магазін — і не вярнулася. Добра, што дочкі Света і Аня блізка — у Паставах. Яны наведваюцца да мяне, дапамагаюць. А трэцюю, Галю, лёс закінуў ажно ў Амерыку.

Радзіма Івана Паўлавіча — Століншчына. Там і жыў бы, калі б не адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Праз год пасля яе сям’я выехала ў Латвію. Але з распадам СССР вырашыла перабрацца ў Беларусь.

 

 

— Бясконца ўдзячны старшыні калгаса імя Мічурына Пятру Міхайлавічу Розынку. У гаспадарцы нас прынялі вельмі добра: выдзелілі жыллё, далі работу ў жывёлагадоўлі, добра плацілі за працу, — узгадваў Іван Паўлавіч.

Ужо шмат гадоў ён на пенсіі. Па-ранейшаму жыве ў калгаснай кватэры, але прыватызаваў яе. У добрых зносінах з людзьмі, побач з якімі аказаўся 32 гады назад.

А прыжыліся ў Беларусі

Святлана Кузняцова размаўляе на чысцюткай рускай мове, і адразу становіцца зразумела, што яна не беларуска.

— 39 гадоў жыву ў Беларусі, а мову так і не засвоіла, — прызнаецца. — І ўсе трое дзяцей рускамоўныя.

Яна нарадзілася ў Туле, вырасла ў дзіцячым доме. І замуж выйшла таксама за дзетдомаўца.

 

 

— Ні муж, ні я не мелі ніякай радні. Дапамагчы не было каму, — дзялілася Святлана Ціханаўна. — Жылі, як умелі. Нішто нас не затрымлівала на адным месцы. Дзе толькі не працавалі — на Урале, ва Узбекістане, у Падмаскоўі! Пакуль адна знаёмая з Пастаў не прапанавала перабрацца ў Беларусь. Я прыехала ў раён паглядзець — і ўсё спадабалася: прыгожая прырода, добрыя людзі, моцны калгас імя Мічурына, куды паабяцалі прыняць нас на работу. Тут мы нарэшце і аселі на пастаянна, тут выраслі нашы дзеці. Я працавала даяркай, муж — трактарыстам.

Толькі адна дачка Кузняцовых жыве з сям’ёй у Расіі — на Стаўрапольшчыне. Двое іншых выбралі Беларусь. На жаль, сын Аляксандр дачасна, у 54 гады, памёр. Дзмітрый з сям’ёй жыве ў Паставах. 13 гадоў таму не стала Святланінага мужа. Але іх род працягваюць 8 унукаў і 10 праўнукаў.

Смачнейшы за «Адыгейскі»

Мікалай Яльчык прапанаваў мне пакаштаваць скрылёк сыру і выз­начыць, які ён.

—Напэўна, «Адыгейскі», — кажу. Праўда, крыху сушэйшы і смачнейшы.

— Не губляйцеся ў здагадках, — спыніў маё замяшанне гаспадар. — Гэты сыр зрабіў я сам з казінага малака.

 

 

Тое, што былы падпалкоўнік Мікалай Яльчык аддае перавагу вясковаму, а не гарадскому быту, я ведала і нават пісала пра гэта раней. Трымае каня, пчол, з задавальненнем працуе на агародзе, збірае грыбы і ягады, ловіць рыбу. І вось на падвор’і з’явіліся дзве дойныя казы — Ліза і Люся — і дзве малыя, якія яшчэ не маюць мянушак. Прырастае гаспадарка!

Аднак не падумайце, што толькі сялянскімі клопатамі жыве Мікалай Мікалаевіч — кола яго інтарэсаў намнога шырэйшае. А зусім нядаўна з жонкай Зояй яны ездзілі ў Берлін на вяселле сына, дзе той жыве і працуе. Магчыма, у наступным годзе пабываюць у Пекіне, куды іх гасцінна запрашаюць сваты.

З-за дзяцей

У Целякі сям’я Тамары Курсевіч пераехала з Должы 25 гадоў назад.

— Месца жыхарства змянілі з-за таго, што з Должы нашым дзецям было далёка дабірацца ў школу ў Споры Вялікія. А тут яна была на месцы, — дзялілася Тамара Міхайлаўна.

 

 

25 гадоў, у тым ліку 9 пасля дасягнення пенсійнага ўзросту, жанчына адпрацавала даяркай. Зараз зай­маецца толькі домам, а ў жывёлагадоўлі працуе сын Аляксандр, які жыве ра­зам з бацькамі. Дочкі Лена і Таня — у Паставах.

— Я ўжо не толькі ўнукаў, але і праўнука маю! — не без гонару гаварыла бабуля і здзівіла высновай: — А той, хто прычакае праўнукаў, пасля смерці абавязкова трапляе ў рай.

Сфатаграфавацца жанчына згадзілася толькі з той прычыны, каб дочкі ўбачылі яе ў газеце.

На падмогу!

Абапіраючыся на два кіёчкі, Іосіф Яцына выйшаў на вуліцу і зацікавіўся, што за незнаёмка з’явілася паблізу. Чым я адразу ж і скарысталася:

— Фатаграфую вяскоўцаў. Хачу, каб і вы трапілі ў кадр.

— Ай, навошта старых фатаграфа­ваць? Ды і спяшаюся я.

 

 

І сапраўды, у тую ж хвіліну хтосьці пазваніў мужчыну на мабільны і папрасіў, каб ён хутчэй прыязджаў на трактарку звозіць з поля бульбу, якую выкапалі талакой. А потым абавязкова трэба з’ез­дзіць на русакоўскія могілкі паглядзець, як зрэзалі дрэвы. Справа для мужчынскіх рук знаходзіцца, а вось здароўя ў былога калгаснага электрыка малавата.

Іосіф і Алена Яцыны выхавалі трох дачок. Дзве з іх жывуць у Нарачы, трэцяя — у Хацілах.

Пашанцавала на суседзяў

На будынку шыльда «Дом образцового порядка». Перад ім — прыгожыя кветкавыя клумбы і акуратныя газоны са скошанай травой. Тут жывуць дзве сям’і: Людміла і Лёнгін Маслюкі, маці Людмілы Ганна Талайка і Зоя і Алег Целякі.

 

 

Не памылюся, калі скажу, што ўсе яны — самыя паважаныя людзі не толькі ў Целяках, але і ў навакольных вёсках. Лёнгін Браніслававіч працаваў у калгасе інжынерам, Алег Мікалаевіч — заатэхнікам, намеснікам старшыні, начальнікам аддзялення. Зараз абодва на пенсіі. У Зоі Уладзіміраўны 45 гадоў педагагічнага стажу, з іх 18 яна была дырэктарам мясцовай школы. Маміну прафесію выбралі і дочкі Наталля і Вольга. Абедзве настаўнічаюць у Паставах. Людміла Яўгеньеўна загадвае ФАПам, і яе праца асабліва запатрабаваная, паколькі тычыцца здароўя вяскоўцаў. Ну а Ганна Уладзіміраўна — сама жыццёвая мудрасць і адмысловая рукадзельніца. Нягледзячы на свае 86 гадоў, яшчэ шые, вяжа, да яе звяртаюцца па парады іншыя.

Добра, што ёсць ФАП

Ганну Цяляк я сустрэла ля мясцовага фельчарска-­акушэрскага пункта. Зразумела, што і размова пайшла пра здароўе.

 

 

— Хваліцца няма чым, — прызналася жанчына. — Часта павышаецца ціск, баліць галава, вось і звяртаюся па дапамогу да нашага фельчара Людмілы Маслюк. Яна вопытны медык, заўсёды ўважлівая. У Целяках і навакольных вёсках у асноўным пажылыя людзі, і вельмі добра, што ў нас ёсць ФАП. А як прыгожа яго сёлета адрамантавалі! Прыемна зайсці.

 

 

Ганна Мікалаеўна жыве разам з дарослай дачкой. Мела і сына, але ў 45-гадовым узросце ён памёр. Цяжкая страта не магла не падарваць здароўя маці.

— ФАП ёсць, перасоўная пошта прывозіць газеты і пенсію, два разы на тыдзень прыязджае аўталаўка. А больш нічога нам, старым, і не трэба, — заключыла мая суразмоўца.

Найпрыгажэй і найбагацей

Абавязкова загляніце да Ірыны і Міхаіла Буракоў, — параілі мне вяскоўцы. — У іх столькі кветак ля дома! І падвор’е трымаюць вялікае.

А ў Буракоў якраз «высадзіўся дэсант» з Бабруйска — прыехаў сын Уладзіслаў з жонкай Веранікай і яе мамай дапамагчы ва ўборцы бульбы. Дома мы іх засталі толькі таму, што набліжаўся час абеду. А гаспадара сустрэлі крыху пазней, калі на трактары вяртаўся з фермы дадому.

 

 

Ірына і Міхаіл — жывёлаводы. Праца цяжкая і адказная. Але гэта не перашкаджае ім тры­маць вялікую падсобную гаспадарку: трох кароў, некалькі свіней, шмат курэй. Шмат працы патрабуюць агароды. Аднак Ірына знаходзіць час і на догляд кветак, якія вельмі любіць і штогод шмат садзіць.

 

 

Сыны Буракоў — Уладзіслаў і Яўгеній — афіцэры. Адзін служыць у Бабруйску, другі — у Мінску. А самае дарагое месца для абодвух — бацькоўскі дом у Целяках.

 

Очередная деревня на маршруте редакционного проек­та «Вёсачка» — Теляки Куропольского сельсовета

Фаіна Касаткіна

 

ист: https://www.postawy.by/2024/09/ocherednaya-derevnya-na-marshrute-redakcionnogo-proek-ta-vjosachka-telyaki-kuropolskogo-selsoveta/




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus




Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
WTA

Арина Соболенко получила награду WTA за преданность делу и продвижение женского тенниса






Оркестр Мариинского театра исполнил «Страсти по Иоанну» Баха в зале «Зарядье»

Синоптики спрогнозировали метель и гололед в Москве 16 декабря

Не стало Жанны Михальчук

МВД: экс-замглавы департамента МО причастен к хищению 600 млн рублей