Чаму ў Беларусі няма сацыяльных пратэстаў?
Палітолаг Валер Карбалевічпрааналізаваў вынікі снежаньскага апытання НІСЭПД.
На што хацеў бы зьвярнуць увагу, аналізуючы вынікі сьнежаньскагаапытаньня НІСЭПД. Найперш, яныпацьвярджаюць глыбокі раскол беларускага грамадзтва. Гэта можна прасачыць літаральнапа ўсіх пытаньнях. Па шмат якіх тэмах раскол адбываецца амальпапалам. Фактычна няма пытаньня, якое б атрымлівала падтрымку большасьцінасельніцтва. Што лішні раз пацьвярджае вядомы пастулят, што Беларусь —расколатая нацыя.
Что белорусы думают ореформах, триумфе Алексиевич и «русском мире»
Другая важная выснова.
Таго адчуваньня эканамічнага крызісу, пра які сьведчаць эканамічная статыстыкаі бягучыя навіны, у масавай сьвядомасьці пакуль няма. Так, колькасьцьтых, хто лічыць, што беларуская эканоміка знаходзіцца ў крызісе,зьнізілася ў параўнаньні зь верасьнем з 75,1% да 66,9%. Для 41,8% беларусаў адыходзячы год быў у цэлым удалым, а для 37,4% — не, 42,5% апытаных сказалі, што іх матэрыяльнаестановішча пагоршылася, 45,9% —не зьмянілася, а 10,5% — наватпалепшылася. І гэта на тле таго, што зь ліпеня 2014 годапа лістапад бягучага году сярэдні заробак у краіне зьнізіўсяз 9 да 0.
Сацыёлягі гэты працэсназываюць «нэгатыўнай адаптацыяй». То бок, насельніцтва хутка прызвычайваеццада дрэннага, разважаючы, як у тым вядомым анэкдоце пра беларуса:«Можа, так і трэба». І гэта адно з тлумачэньняў, чамуў краіне няма сацыяльных пратэстаў. Акрамя таго, эканамічны крызісне прывёў да павелічэньня колькасьці тых, хто хоча пераменаў, хтовыступаў бы за зьмяншэньне ролі дзяржавы ў эканамічных працэсах.
На першы погляд,колькасьць прыхільнікаў рынкавых рэформаў у Беларусі цяпер удвая большая,чым іх апанэнтаў: амаль 57% супраць 27,8%. Але толькі звыш 35% лічаць, што «нашаму грамадзтву неабходныясур’ёзныя рэформы (структурныя і сыстэмныя зьмены)», 41,6% — што «нашаму грамадзтву неабходныя паступовыярэформы, якія захавалі б цяперашнюю сыстэму».
Апошняе — гэта якразтое, што прапануе Лукашэнка: маўляў, трэба ўсяго толькі ўдасканальваньне таго,што ёсьць. Таму ён так рашуча процідзейнічае сапраўдным рэформам.
Ня менш цікава, штолюдзі разумеюць пад рэформамі. Адказваючы на пытаньне, якія рэформы АляксандарЛукашэнка павінен правесьці на працягу наступных 12 месяцаў,на першае месца рэспандэнты паставілі мадэрнізацыю эканомікі (15,1%), на другое — падвышэньне зарплаты (10,4%), на трэцяе — паляпшэньне мэдыцынскагаабслугоўваньня. Падвысьце мне заробак, палепшыце працу мэдычных устаноў —вось і ўся рэформа.
Цяпер да рэйтынгаў.Існуе сацыялягічная заканамернасьць, што падчас выбарчых кампаній адбываеццамабілізацыя электарату, у выніку чаго, рэйтынгі ўсіх палітычных структураўі палітыкаў, якія ўдзельнічаюць у выбарах, растуць.
Але падчас прамінулайкампаніі гэтае правіла, у прыватнасьці, адносна Лукашэнкі, не спрацавала. Трэнд падвышэньня рэйтынгупа меры набліжэньня да дня выбараў быў разбураны ўшчэнт. Глядзіцесамі. Паводле верасьнёўскага апытаньня, рэйтынг Лукашэнкі быў 45,7%. А ў кастрычніку прагаласавалаза яго — 35, 6%. Падзеньне склала 10%.І гэта ў момант электаральнай мабілізацыі!
Дарэчы, гэтаязаканамернасьць не спрацавала і адносна Тацяны Караткевіч,зь верасьня па кастрычнік яе рэйтынг зьменшыўся з 17,9 да 15,7%. (Гэтаад усяго насельніцтва. Калі браць толькі тых, хто прыйшоў на выбары,то там іншыя лічбы).
Прычынаў зьмяншэньняўзроўню падтрымкі Лукашэнкі, на мой погляд, некалькі. Гэтаі зьніжэньне ўплыву ўкраінскага чыньніка, бо там набіраў моц мірныпрацэс. І нарастаньне эканамічных цяжкасьцяў.
Але галоўнае, падаецца,у тым, што, па сутнасьці, дзяржаўныя мэдыі гэтым разам вялі вельмівялую агітацыю ў падтрымку дзейнага кіраўніка. Яна была, хутчэй,апасродкаваная, чым прамая. Напрыклад, заклікалі падтрымаць стабільнасьць, мірі парадак, а не прагаласаваць за Лукашэнку.
Асноўную ўвагу дзяржаўныямэдыі і ўладная вэртыкаль скіравалі на мабілізацыю яўкі электаратуна выбарчыя ўчасткі. Мусіць, разьлічвалі, што разьліты ў грамадзкайатмасфэры фаталізм спрацуе на аўтамаце. А вось не атрымалася.
Ніколі раней не былотакога вялікага разрыву паміж дадзенымі ЦВК і НІСЭПД. Рэальнасьцьі яе афіцыйнае адлюстраваньне ўсё больш рухаюцца ў розныя бакі.