«Лепш бы мяне навучылі па-сапраўднаму ваяваць, а не з дубінкай па вуліцы хадзіць»
Некалькі развагаў, справакаваныхпадзеяй года ад Лукашэнкі.
Аляксандр Лукашэнка назваў падзеяй 2015 года святкаванне 70-годдзя ВялікайПерамогі:
— Гэта не толькі ўнутраная падзея. Гэта сусветнага характару падзея. Так,некаторыя не хочуць гэтага бачыць і чуць, некаторыя замоўчваюць, некаторыяфальсіфікуюць гісторыю. Але 70 гадоў
Перамогі ў Другой сусветнай вайне—гэта галоўная падзея 2015 года.
Гэтыя словы нагадалі мне дзве гісторыі, якія здарыліся акурат у гэтымгодзе.
Вясной і восенню мне давялося рыхтаваць рэпартажы з Карэліцкага раёна пражыхара райцэнтра Аляксандра Самца, які дзесяць год дабіваўся ад мясцовых уладаўушанавання памяці партызанскага камандзіра. Падрабязнасці справы можнапрачытаць тут і тут. Я ж яшчэ разнагадаю ці не галоўную незвычайнасць гэтай гісторыі: у юбілейны год былыстаршыня Карэліцкай Рады БНФ ледзь не прымушаў мясцовых чыноўнікаў паспрыяць упошуках парэштак савецкага партызана, каб перапахаваць яго належным чынам.
У часе працы над рэпартажам мы наведалі брацкую магілу жыхароў вёскіЯрэмічы, расстраляных немцамі ў 1941-м. Мемарыял быў у занядбаным стане:магільны груд зарос быльнягом, агароджа месцамі разбурылася. Пра гэты фактгерой маіх рэпартажаў таксама паведаміў уладам, і нават адвёз туды аднаго зчыноўнікаў.
Падазраю, што падобных неюбілейных гісторый можна было адшукаць у 2015-мгодзе шмат дзе. Што, аднак, не перашкаджае на самым версе з гонарам казаць прападзею года.
Другі выпадак здарыўся нядаўна. На вуліцы я размінуўся з міліцэйскімпатрулём. Маладыя хлопцы, вайскоўцы тэрміновай службы. Адзін з іх з крыўдай уголасе казаў таварышам: «Лепш бы мяне навучылі па-сапраўднаму ваяваць, а не здубінкай па вуліцы хадзіць».
Адзінаццаць год таму ў войску мой саслужбовец здзівіў аднаго з камандзіраўсваім жаданнем перавесціся ў вайсковую часць, дзе б яго «навучылі страляць, ане абіраць бульбу». Прапаршчык здзівіўся, маўляў, з кім ты хочаш ваяваць?
Насамрэч, большасці з нас тады такое жаданне здавалася дзіўным. Адзін зкамандзіраў, які ваяваў у Афганістане, здаваўся нам ледзь не ветэранам вайны1812 года, нагэтулькі нават афганскія падзеі падаваліся нам далёкімі.І вось вайна ізноў блізка. Беларусы ваююць і гінуць па абодва бакіканфлікту на Данбасе, у Сірыі. А ў Беларусі неўзабаве можа з’явіцца расійскаяавіябаза, якая ізноў немінуча зробіць нас адной з перспектыўных цэляў войскаўНАТА. Наўрадці пра гэта марылі тыя, хто прайшоў праз пекла вайны 70 год таму.