Главные новости Симферополя
Симферополь
Март
2022

Вайна ва Украіне, 7 сакавіка

0

12-ы дзень Украіна трымае гераічную абарону ад расейскага агрэсара.

Расея выдала новае «тлумачэнне» сваёй агрэсіі супраць Украіны

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў апублікаваў чарговую версію Крамля, навошта Уладзімір Пуцін напаў на Украіну, новая прычына — «спыніць любую вайну».

«Мэта… спыніць любую вайну, якая магла б разгарнуцца на тэрыторыі Украіны ці магла б пачацца адтуль».

***

Байдэн гатовы ўвесці забарону на імпарт расейскай нафты ў ЗША нават без падтрымкі саюзнікаў у Еўропе

Для таго, каб кампенсаваць страты пасля адмовы ад расейскай нафты, Белы дом мае намер правесці перамовы з Саудаўскай Арабіяй, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы. У адміністрацыі ЗША не выключаюць, што прэзідэнт Джо Байдэн адправіцца з візітам у Эр-Рыяд, каб угаварыць саудаўскіх партнёраў нарасціць здабычу нафты.

***

Самалёт Януковіча вылецеў з Менска

Самалёт прэзідэнта-уцекача Віктара Януковіча RA-09617, які раней прыляцеў з Масквы ў Менск, вылецеў з Беларусі.

Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ.

Удзень 7 сакавіка з’явілася інфармацыя, што борт Януковіча вылецеў з Масквы і прызямліўся ў Менску. Пазней вечарам самалёт Януковіча вылецеў з Менска.

Паводле крыніц «Украінскай праўды» ў разведцы, па стане на 2 сакавіка Януковіч быў у Менску. У разведцы адзначалі, што Крэмль хоча зрабіць яго «прэзідэнтам Украіны».

***

Першыя добраахвотнікі Міжнароднага легіёна ўжо абараняюць ваколіцы Кіева

Сярод тых, хто далучыўся да Міжнароднага легіёна — мужчыны з ЗША, Вялікабрытаніі, Швецыі, Літвы, Мексікі, Індыі. Фота апублікавалі сухапутныя войскі Узброеных сілаў Украіны.

***

У Мікалаеве а 5 раніцы крылатая ракета патрапіла ў казарму, дзе спалі салдаты. Загінулі восем чалавек.

Яшчэ 19 мужчын атрымалі раненні, восем прапалі без вестак, расказаў кіраўнік вобласці Віталь Кім.

Паводле слоў, расейскія войскі імкнуліся ўзяць горад любой цаной і ішлі з трох бакоў. Аднак абаронцам Мікалаева ўдалося адбіцца.

***

Нямеччына не будзе ўводзіць эмбарга на пастаўкі нафты і газу з Расеі

Нямеччына не будзе ўводзіць эмбарга на пастаўкі нафты і газу з Расеі. Таксама ад увядзення эмбарга адмовілася Вугоршчына. 

«Нямеччына вітае ўсе міжнародныя намаганні, накіраваныя на тое, каб адрэагаваць на расейскае ўварванне ва Ураіну мэтанакіраванымі санкцыямі. Аднак у цяперашні час няма іншага спосабу забяспечыць Еўропу энергіяй для ацяплення, транспарту, электразабеспячэння і прамысловасці», — цытуе словы Шольца нямецкае выданне Der Tagesspiegel

Міністар фінансаў Вугоршчыны Міхай Варга таксама заявіў, што яго краіна не падтрымае забарону на набыццё расейскіх нафты і газу ў якасці адной з санкцый у дачыненні да Масквы з-за ўварвання Расеі ва Украіну.

***

Выведка ЗША: Расея задзейнічала амаль 100% групоўкі, якую падрыхтавала да ўварвання ва Украіну

Паводле звестак выведкі ЗША, Расея ўвяла ва Украіну ўжо амаль 100% той групоўкі, якую сабрала для ўварвання. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі, спасылаючыся на тое, што 7 сакавіка сказаў журналістам прадстаўнік Пентагона на чарговым брыфінгу на ўмовах ананімнасці.

Паводле слоў гэтага прадстаўніка, Міністэрства абароны ЗША, Пентагон пакуль не бачыць прыкметаў таго, што Расея збіраецца адпраўляць ва Украіну нейкія падмацаванні.

***

Трэці раўнд перамоваў паміж Украінай і Расеяй закончыўся

Пра гэта паведамілі ў амбасадзе Расеі ў Менску. Дэлегацыя Украіны пакінула Белавежскую пушчу на верталётах, паведамляе ТАСС.

«Ёсць невялікія станоўчыя зрухі па паляпшэнні лагістыкі гуманітарных калідораў… Па базавым палітычным блоку ўрэгулявання разам з прыпыненнем агню і гарантыямі бяспекі інтэнсіўныя кансультацыі будуць працягнутыя», — напісаў пасля перамоваў дарадца кіраўніка офісу Зяленскага Міхаіл Падаляк.

* * *

Упершыню з пачатку вайны Расеі з Украінай анансавалі сустрэчу кіраўнікоў МЗС дзвюх краін.

Чакаецца, што сустрэча кіраўнікоў МЗС Расеі і Украіны Сяргея Лаўрова і Дзмітрыя Кулебы адбудзецца 10 сакавіка ў турэцкай Антальі.

Пра меркаваную сустрэчу заявіў кіраўнік турэцкай дыпляматыі Мэўлют Чавушаглу. У МЗС Расеі пацвердзілі, што заплянаваны «кантакт» Лаўрова і Кулебы адбудзецца з удзелам кіраўніка МЗС Турэччыны. Што менавіта будуць абмяркоўваць міністра — пакуль не паведамляецца. Сустрэча пройдзе пры нагодзе штогадовага тыдня дыпламатыі ў Анаталіі.

* * *

У Міжнародным судзе ААН у Гаазе пачаўся разгляд пазову Украіны да Расеі. Прадмет пазову — абвінавачанні ў генацыдзе, якія расейскі бок шмат разоў высоўваў супраць Украіны. Менавіта выратаваннем жыхароў Данбаса ад генацыду Пуцін патлумачыў пачатак вайны. 26 лютага Украіна звярнулася ў суд, каб даказаць, што ў Расеі не было на гэта ніякіх паўнамоцтваў. А таксама папрасіла суд ААН прыняць тэрміновыя захады і абавязаць Расею спыніць ваенныя дзеянні. Расейскія прадстаўнікі ў судзе адмовіліся ўдзельнічаць, у адрозненне ад украінскай дэлегацыі. «Медуза» апублікавала прамову прадстаўніка Украіны ў Міжнародным судзе ААН у Гаазе Антона Карыневіча.

* * *

У акупаваным Мелітопалі расейскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль гарадскую тэлевышку, вышкі радыётрансляцыі і перадатчыкі мабільнай сувязі

Пра гэта паведаміў мэр горада Іван Фёдараў. Паводле яго слоў, у Мелітопалі ў выніку баёў і перастрэлак разбурана больш за 90 жылых дамоў.

***

Макрон абвінаваціў Пуціна ў недапушчальным цынізме

Прычынай такога выказвання Макрона стала заява Масквы пра адкрыццё гуманітарных калідораў для эвакуацыі мірных жыхароў з некалькіх украінскіх гарадоў выключна ў Расею ці ў Беларусь.

«Гэта ўсё несур‘ёзна, гэта маральны і палітычны цынізм, які я лічу недапушчальным», сказаў Макрон у інтэрв’ю французскаму тэлеканалу LCI 7 сакавіка.

***

Зяленскі на час вайны ініцыяваў падатковыя льготы для малога і сярэдняга бізнесу

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што грамадзяне Украіны атрымаюць падатковыя льготы ў часе вайсковай агрэсіі Расеі.

Паводле яго, дзве групы індывідуальных прадпрымальнікаў цалкам будуць вызваленыя ад сплаты адзінага сацыяльнага падатку, яшчэ адна група — ад сплаты падаткаў за нанятых супрацоўнікаў, якіх прызвалі ў шэрагі Узброеных сіл Украіны і тэрытарыяльнай абароны.

Апроч таго, улады паабяцалі скасаваць сплату падаткаў і арэндную плату за зямлю дзяржаўнай і камунальнай уласнасці на тэрыторыях, дзе адбываюцца вайсковыя дзеянні.

«Усё гэта — на час ваеннага становішча і яшчэ мінімум на год пасля яго скасавання», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

***

Расейцы нанеслі ўдар па марскім порце Ольвія

Пацярпелых няма, паведаміла Міністэрства інфраструктуры Украіны. Тэрыторыя, па якой нанесены ўдар, належыць на правах канцэсіі катарскай кампаніі «QTerminals Olvia».

***

З пачатку вайны ва Украіне забілі 406 мірных грамадзян

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека з 24 лютага зафіксавала ва Украіне 406 забітых і 801 параненага сярод грамадзянскага насельніцтва.

Сярод загінулых 27 — дзеці.

***

У СБУ сцвярджаюць, што злавілі расейскага агента, які шпіёніў за Беларуссю

СБУ затрымала агента ФСБ Расеі, які спрабаваў «насадзіць» ва Украіне «русский мир», а раней шпіёніў для расейскай спецслужбы за Беларуссю, паведамляе ведамства.

«СБУ вядома, што раней ён «капаў» для ФСБ інсайдарскую інфармацыю аб рэжыме Лукашэнкі і яго сынах, апазіцыйных партыях, беларускіх сілавіках і гэтак далей», — гаворыцца ў паведамленні СБУ.

***

На Кіеўшчыне расейцы скінулі бомбу на хлебазавод: загінулі 13 чалавек

У Макараве Кіеўскай вобласці ў выніку авіяўдару расейскіх войскаў па хлебазаводзе загінулі 13 чалавек.

Ратавальнікі з-пад завалаў дасталі 5 чалавек і знайшлі целы 13 памерлых.

Паводле папярэдняй інфармацыі, усяго знаходзілася на тэрыторыі завода каля 30 чалавек.

***

Служба бяспекі Украіны завяла крымінальную справу супраць пілотаў збітага расейскага знішчальніка

Самалёт быў падбіты над Харкавам падчас чарговых атак на мірныя кварталы. Аднаго з пілотаў затрымалі пасля катапультавання, другога шукаюць.

Следчыя СБУ высветлілі, што экіпаж у складзе лётчыка Максіма Крыштопы і штурмана Алега Норына з 24 лютага па 6 сакавіка здзяйсняў бамбардаванне жылых кварталаў з мэтай знішчэння мірнага насельніцтва.

Для атак яны выкарыстоўвалі некіраваныя паўтонныя бомбы.

Пілотаў абвінавачваюць у замаху на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, а таксама парушэнні законаў і звычаяў вайны разам з наўмыснымі забойствамі.

***

У Беларусі пачаліся перамовы расейскай і ўкраінскай дэлегацый

Гэта трэці этап перамоваў. Праходзяць яны ў Белавежскай пушчы.

***

Дванаццаты дзень вайны ва Украіне. “У Расеі няма той эйфарыі, якая была ў 2014 годзе пасля далучэння Крыма і распальвання канфлікту на Данбасе”, – гаворыць беларускі грамадскі дзеяч Дзмітрый Кудранок, які часова знаходзіцца ў Маскве.

Паводле яго назіранняў, за гэтыя восем гадоў змяніліся не толькі ўкраінцы, але і шэраг расейцаў зразумелі, што Украіна – самастойная краіна, якая сама абірае свой шлях:

– Калі гэта ўсё пачалося 24 лютага, зусім іншае было стаўленне. Па меншай меры, што датычыцца колькасна. Не пераважная большасць расейцаў успрыняло гэта як станоўчую з’яву, таму што адразу ж пачалі з’яўляцца надпісы “Не вайне!” У Расеі дастаткова шмат затрыманых менавіта за антываенныя выхады на акцыі. У 2014 годзе гэтага не было.

Пакуль трывае расейская агрэсія супраць Украіны, ў самой Расеі адбываюцца антываенныя акцыі. Па падліках расейскіх прабаваронцаў, ужо затрымана каля 4500 чалавек у 55 гарадах краіны.

***

Самалёт, якім карыстаўся Януковіч ва Украіне, прызямліўся ў Менску.

Прыватны самалёт Dassault Falcon 900С з бартавым нумарам RA-09617, якім падчас свайго прэзідэнцтва ва Украіне карыстаўся Віктар Януковіч, прызямліўся ў аэрапорце Менска. Пра гэта сведчаць дадзеныя з сайта маніторынгу паветраных судоў FlightRadar, – піша ўкраінская служба Радыё Свабода.

Паводле гэтых звестак, борт вылецеў з аэрапорта “Внуково” у Маскве ў 13:30 па кіеўскім часе і праз гадзіну прызямліўся ў аэрапорце Менска. Неўзабаве ў Белавежскай пушчы пачнецца трэці раўнд перамоў паміж дэлегацыямі Украіны і Расеі.

У Бучы, Гастомелі, Ворзелі сітуацыя крытычная

Хоць сёння атрымалася ў раёне Ірпеня правесці эвакуацыю і частка людзей змагла выехаць, сітуацыя ў Бучы, Гастомелі, Ворзелі застаецца крытычнай. Яны на гэты момант кантралююцца расейцамі. Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Вадзім Дзенісенка ў эфіры «Рады».

Найбуйнейшая птушкафабрыка, якая знаходзіцца пад Херсонам, у Чарнабаеўцы, вымушана закрывацца з-за абстрэлаў: «Цяпер наспявае велізарная экалагічная катастрофа. Тры мільёны курэй. Там пачнецца мор. Гэта будзе экалагічная бомба», — сказаў ён.

Без святла, вады, цяпла засталіся больш за 900 населеных пунктаў Украіны

Ва Украіне войскі Расеі пашкодзілі або знішчылі 202 школы, 34 бальніцы, больш за 1500 прыватных і шматкватэрных жылых дамоў, паведаміў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк.

Па словах Падаляка, зусім без святла, вады, цяпла засталіся больш за 900 населеных пунктаў.

Расея рыхтуе правакацыі на мяжы з Сумскай вобласцю

У Суджы на мяжы Сумскай вобласці расейцы са свайго боку падагналі аўтобусы, сабралі мясцовых жыхароў, а прапагандысцкія СМІ здымаюць відэа пра тое, што нібыта ўкраінцы эвакуяваныя на тэрыторыю Расеі.

Пра гэта «Суспільне» паведаміў Дзмітрый Жывіцкі, кіраўнік Сумскай вайсковай адміністрацыі.

«Яны арганізуюць гумканвоі. Не трэба ў гэта верыць. Нічога такога няма. Ніякія ўкраінцы не пераходзяць мяжу з РФ», — дадаў ён.

Раней Крэмль прапанаваў арганізаваць зялёны калідор з гарачых кропак ва Украіне на тэрыторыю РФ. Украіна адмовілася, але перамовы аб эвакуацыі будуць працягвацца.

«Мы хочам вывезці людзей. Мы хочам іх эвакуяваць. Спадзяёмся на тое, што будзе магчымасць зялёнага калідора. У нас ёсць і замежныя студэнты ў Сумскай вобласці. Гэта каля 2 тысяч чалавек. Да нас пастаянна звяртаюцца іх амбасады, ідуць перамовы на міждзяржаўным узроўні, каб мы маглі вывезці як замежных студэнтаў, так і нашых грамадзян. Цяпер такой магчымасці няма. Людзі на свой страх і рызыку спрабуюць з’ехаць з Сумскай вобласці. Пакінуць зону актыўных баявых дзеянняў. На жаль, падвяргаюцца небяспецы. Аўтамабілі рабуюцца, расстрэльваюцца. Мы не рэкамендуем гэта рабіць», — дадаў Жывіцкі.
nn.by

***

Аэрапорт Мікалаева пад кантролем ЗСУ

«Мікалаеўскі аэрапорт пад нашым кантролем. Там ужо нашы патрульныя і вайскоўцы», — сказаў у эфіры канала «Рада» старшыня Мікалаеўскай абласной дзяржадміністрацыі Віталь Кім.

«Мы іх адбілі. Яны перагрупіроўваюцца. Мы іх бачым, што яны адступаюць. Далей па сітуацыі працуем. На цяпер асноўная фаза, якая была ў іх — мы іх адбілі. Яны з розных бакоў прасоўваюцца. Але ў нас кругавая абарона. Мы нічога не баімся», — сказаў Кім.

Кім адзначыў, што ўсе населеныя пункты ў рэгіёне пад кантролем Украіны. «Падвозім прадукты харчавання і лекі. Працуюць усе прадуктовыя крамы і аптэкі. Сітуацыя здавальняючая. Пастаянна напружаная».

nn.by

***

Заяўку Украіны на ўступленне ў Еўразвяз абмяркуюць у найбліжэйшыя дні. 28 лютага Уладзімір Зяленскі падпісаў заяўку на ўступленне Украіны ў Еўрапейскі Звяз. Кіраўнік Еўразвязу Шарль Мішэль паабяцаў, што заяўка будзе абмяркоўвацца ў найбліжэйшыя дні.

Агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што некалькі краін Еўразвязу, у тым ліку Нямеччына і Нідэрлянды, выступаюць супраць прадастаўлення Украіне статусу кандыдата ў чальцы ЕЗ на гэтым тыдні.

Прыгадаем, што Малдова і Грузія таксама падалі заяўкі на ўступленне ў Еўрапейскі Звяз.

***

У акупаваным Расеяй Крыме зноў заўважылі перамяшчэнне вялікай колькасці расейскай вайсковай тэхнікі з адметным знакам у выглядзе літары «Z» на борце. Пра гэта паведамляюць карэспандэнты Крым.Рэаліі. Амаль усе нумары аўтамабіляў зафарбаваныя або перавернутыя. Акрамя таго, праз паўвостраў перавозілі ракеты.

Сярод заўважанай вайсковай тэхнікі грузавікі з ракетамі, “КамАЗы” для перавозкі асабовага складу і машыны для запраўкі.

***

Ужо 160 тысяч чалавек вярнуліся ва Украіну, каб змагацца супраць расейскай агрэсіі. Пра гэта ў нашым эфіры распавёў кіраўнік батальёна аператыўнага рэагавання “Луцьк”, падпалкоўнік Аляксандр Тывадар. Ён паведаміў, што з беларускага боку стаяць войскі, гатовыя ўвайсці ва Украіну, у тым ліку і так званыя “кадыраўцы”:

Як адрэагуе ўкраінскае войска на такую ці іншую правакацыі – адказвае падпалкоўнік Аляксандр Тывадар:

Таксама наш суразмоўца сказаў, што цалкам падтрымлівае заклік прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага да НАТА, каб увесці над Украінай зону No-Fly, якая зможа спыніць, між іншым, запускі ракет па ўкраінскіх гарадах.

***

У нядзелю расейскія акупанты абстралялі супермаркет у Харкаве. Пры тым было забіта 4 чалавекі, а яшчэ 15 параненыя. Гэтыя людзі проста стаялі ў чарзе ў маркет. Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура Украіны.

***

Ратуючыся ад вайны, з Украіны ўжо выехалі 1 мільён 700 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляе Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў. Большасць уцекачоў — у Польшчы, якая прыняла больш за мільён чалавек. Больш за 180 тысяч украінцаў — у Венгрыі, 128 тысяч — у Славакіі.

Так званая “Спец-аперацыя” Расеі справакавала сапраўдную гуманітарную катастрофу. Бо акрамя ўцекачоў, у разбураных гарадах Украіны пакутуюць без вады, ежы, электрычнасці і ацяплення мільёны жыхароў.

***

Еўразвяз рыхтуе новыя санкцыі супраць Расеі. Як піша Bloomberg са спасылкай на сваю крыніцу, яны могуць закрануць расейскія парты, суда, ваенныя тэхналогіі і фізічных асоб. Некаторыя з іх могуць быць прыняты ўжо 8 сакавіка.

Еўразвяз таксама збіраецца ўзмацніць рэжым выканання санкцый, уведзеных раней. Гэта можа закрануць крыптавалюту, каб РФ не магла яе выкарыстоўваць для абыходу абмежавальных мераў.

***

Увесці новы пакет санкцый супраць Расеі! – з такім заклікам звярнуўся сёння да Захаду прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Трэба пакінуць страх, адмовіцца ад камерцыйнага падыходу і дзейнічаць рашуча – кажа ён. Сярод прапаноў Зяленскага – спыненне экспарту-імпарту з Расеі і ў Расеі, у тым ліку спыненне экспарту расейскай нафты:

Уладзімір Зяленскі ў сваім сённяшнім відэа-звароце распавёў пра апошнія абстрэлы ўкраінскіх гарадоў і забойства мірнага насельніцтва.

Эвакуацыйны шлях з Марыупалю замінавалі

Супрацоўнікам гуманітарнай арганізацыі “Чырвоны Крыж” не ўдалося правесці поўнавартаснай эвакуацыі мірнага насельніцтва з Марыупалю ня толькі з прычыны парушэння рэжыму цішыні, але і з-за мінаў на дарозе. Пра гэта распавёў Дамінік Стылгарт, дырэктар па аперацыях Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ў адной з праграм BBC. Ён дадаў, што дагэтуль былі толькі прынцыповыя пагадненні, якія адразу ж парушаліся. Стылгарт сказаў, што некаторыя супрацоўнікі “Чырвонага Крыжа” спрабавалі выбрацца з Марыупалю па ўзгодненым маршруце ў нядзелю, але неўзабаве зразумелі, што “паказаная ім дарога насамрэч замінаваная”.

***

Мэр Кіева Віталь Клічко заявіў, што ноч ва ўкраінскай сталіцы прайшла спакойна, але зацятыя баі адбываюцца ў найбліжэйшым поясе. “З асаблівай лютасцю вораг знішчае Бучу, Гастомель, Ворзель, Ірпень. Мэтанакіравана забівае мірных жыхароў”, – сказаў Віталь Клічко.

Мэр Кіева выказаў спачуванне ў сувязі з гібеллю кіраўніка Гастомельскай грамады Юрыя Прыліпкі. “Гэта мой калега, якога я добра ведаю па Асацыяцыі гарадоў, па нашай супрацы. Светлая памяць Юрыю Прыліпку. Ён да апошняга подыху быў з грамадой, клапаціўся пра людзей”.

***

Украінская дэлегацыя накіроўваецца на перамовы ў Беларусь

Трэці раўнд украінска-расейскіх перамоў пачнецца ў Беларусі а 17-ай па Мінску. Украінская дэлегацыя ўжо выправілася ў Белавежскую пушчу.

Раней у Беларусі прайшлі два раўнды ўкраінска-расейскіх перамоў: першы — 28 лютага, другі — 3 сакавіка. Канкрэтных вынікаў перамоў – не было.

10 сакавіка ў Анталіі пройдзе трохбаковы саміт з удзелам кіраўнікоў МЗС Расеі Сяргея Лаврова, Украіны Дзмітрыя Кулебы і Турцыі Меўлюта Чавошоглу.

***

У Кіеве назвалі непрымальнай эвакуацыю мірных жыхароў праз Беларусь у РФ

Віцэ-прэм’ер Украіны Ірына Верашчук пракаментавала расейскую прапанову адкрыць 7 сакавіка „гуманітарныя калідоры” з Украіны ў… Расею. Паводле яе слоў, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прасіў у тэлефоннай гутарцы Уладзіміра Пуціна дапамагчы з эвакуацыяй мірных жыхароў. Але расейская прапанова непрымальная для ўладаў Украіны. „Прэзідэнт Макрон, Расея выкарыстоўвае ваша імя”, — кажа Верашчук:

Ірына Верашчук заявіла пра „маніпуляцыю” з боку Расейскай Федэрацыі. Украіна накіравала Маскве сваё бачанне, як мусяць выглядаць гуманітарныя калідоры.

***

Калі хочам пазбегнуць Трэцяй сусветнай, мы павінны дапамагчы Украіне ўсімі магчымымі спосабамі. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падчас сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам абмеркаваў пытанні бяспекі ў рэгіёне, у прыватнасці агрэсію Расеі супраць Украіны, адзначыўшы, што Украіне трэба дапамагаць усімі магчымымі спосабамі, у тым ліку вайскоўцамі.

“Мы павінны дапамагчы Украіне усімі магчымымі спосабамі, у тым ліку і вайскоўцамі. Калі мы хочам пазбегнуць Трэцяй сусветнай вайны, мы павінны зрабіць гэта цяпер. Расея з’яўляецца доўгатэрміновай пагрозай для саюзнікаў НАТА і бяспекі Еўропы ў цэлым. Гэтая пагроза захаваецца незалежна ад заканчэння ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну. Мы павінны сур’ёзна падрыхтавацца да абароны”, — сказаў Наўседа.

***

Міжнародны суд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый правядзе публічныя слуханні ў справе “Украіна супраць Расеі” 7 і 8 сакавіка ў Гаазе.

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны заявіў, што страты расейскага войска на вайне ва Украіне складаюць больш за 11 тысяч чалавек.

Паводле ўкраінскага штабу, расейскае войска страціла 290 танкаў, 999 баявых браніраваных машын, 117 артылерыйскіх сістэм, 50 – ракетных сістэм залпавага агню, 23 сродкі супрацьпаветранай абароны, 46 самалётаў, 68 верталётаў, сем беспілотнікаў ды іншую тэхніку.

***

Дванаццаты дзень украінцы гераічна змагаюцца супраць расейскай агрэсіі. Украінскі Генштаб Узброеных сілаў абнавіў звесткі пра страты Расеі. Расейскі бок толькі аднойчы называў страты людзей (у 12 разоў меншыя, чым тады казала Украіна) і не называў страты тэхнікі.

Расейцы спрабуюць прааналізаваць свае страты, але гэта складана: напрыклад, дакументальна пацверджана, што падбітыя 30 танкаў, 50 БМП і 11 БТР, 9 самалётаў і 8 верталётаў.

***

Ва Украіну пачалі прыбываць брытанскія добраахвотнікі

У асноўным гэта былыя вайскоўцы.

***

Марыюпаль з вышыні. Горад амаль бяз сувязі, са зруйнаванымі камунікацыямі, трымае ўдар і б’е ў адказ

Фота Марыюпалю падчас абароны журналіста Андрэя Цапліенкі

***

Расея зноў паабяцала «рэжым цішыні»

Цяпер – «на просьбу Макрона», ад 10.00 па Маскве для Кіева, Марыупалю, Харкава і Сумаў. Папярэднія абяцанні «рэжыму цішыні» расейцы, паводле ўкраінскага боку, не выконвалі: эвакуацыі зрываліся праз абстрэлы. Украінцам прапануюць уцякаць збольшага ў Расею – або ў Гомель. Толькі пару маршрутаў вядуць ва ўкраінскія гарады.

Ноччу Расея ўдарыла па Мікалаеве

Атака пачалася каля 05:15 па ўкраінскім часе і адбывалася з рэактыўных сістэм залпавага агню «Смерч».

***

Украінскія ваенныя змаглі адбіць у акупантаў горад Чугуеў Харкаўскай вобласці. Пра гэта было паведамлена ў зводцы Генштаба Узброеных сілаў Украіны.

12-ы дзень Украіна трымае гераічную абарону ад расейскага агрэсара.

Расейскія вайскоўцы абстралялі машыну прэсы

У аўтамабілі перасоўваўся швайцарскі журналіст Гіём Брыке. Абстрэл адбыўся каля вёскі Вадзяна-Лорына Мікалаеўскай вобласьці, паведаміла кіраўніца абласной вайсковай адміністрацыі Марыя Чорная, інфармуе «Суспільне».

Некалькі куль трапілі ў шкло, параніўшы мужчыну, таксама журналіст атрымаў траўмы твару і перадплечча. Кажа, што пасьля абстрэлу выйшаў на ўзбочыну. Да яго падышлі расейскія вайскоўцы, назваліся і абшукалі. Канфіскавалі пашпарт, 3000 эўра гатоўкай, асабістыя рэчы, шлем, запіс з камэры і ноўтбук. Пасьля гэтага адпусьцілі. Цяпер рэпартэр у лякарні.

Пентагон: Расея задзейнічала 95% групоўкі ўварвання

Пентагон правёў чарговы брыфінг аб ходзе вайны ва Украіне з высокапастаўленым функцыянерам, якога папрасілі не называць. Такія брыфінгі праводзяцца з пачатку вайны амаль штодня і менавіта на такіх умовах, піша Бі-Бі-Сі.

Па ацэнцы амерыканскага вайсковага ведамства, Расея ўжо задзейнічала 95% сілаў і сродкаў, сканцэнтраваных ля межаў Украіны да пачатку ўварвання (папярэдняя ацэнка, два дні таму, была 92%).

 Істотнага прасоўвання расійскіх войскаў за апошнія суткі ў Пентагоне не заўважылі. 64-кіламетровая калона пад Кіевам па-ранейшаму стаіць на месцы (знешнія назіральнікі мяркуюць, што яна загразла і хутчэй за ўсё скарыстала ўсё паліва).

Яшчэ некалькі назіранняў з Пентагона:

Высадкі марскога дэсанту ў раёне Адэсы пакуль няма і прыкметаў, што такая хутка пачнецца, няма таксама. 

Расійскія Паветрана-касмічныя сілы па-ранейшаму не кантралююць паветраную прастору над Украінай. Украінскія баявыя самалёты і верталёты лётаюць, СПА дзейнічае. Пры гэтым абодва бакі панеслі страты ў баявых самалётах, верталётах і сродках СПА.

Пентагон не можа пацвердзіць факты прымянення Расеяй касетных і тэрмабарычных боепрыпасаў, а таксама факт скідання расійскай авіяцыяй 500-кілаграмовай бомбы на Чарнігаў.

Не можа ён пацвердзіць і прызыў рэзервістаў у Расеі.





Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus



Владимир Путин сенсационно получил ключевое признание от Н А Т О.

Инго Экосистема стала победителем национальной премии FinTech Awards Russia

«Школа вожатых» прошла в школе №7 в Реутове

Семинар библиотекарей Ленинского округа прошел в Центральной библиотеке


Proenza Schouler Pre-Fall 2024

Какие украшения чаще всего дарят на годовщину свадьбы: исследование «585*ЗОЛОТОЙ»

1 массажное упражнение для лица, которое можно делать даже лежа в постели - щеки и овал лица подтянутся, а носогубные складки расправятся

Пегас сделал важное заявление о будущих турах на предстоящий зимний сезон


Panthers take Game 1 of Stanley Cup Final as Sergei Bobrovsky shuts out Oilers

Kai Havertz’s fiancee Sophia stuns in see-through outfit on hen weekend as fans say Arsenal star is ‘so lucky’

Creepy King Charles Painting Is Vandalized by Radical Animal Rights Activists, Gets a Cartoon Face and Speech Balloon!

America’s Space Infrastructure: So Vulnerable It Destabilizes Geopolitics


Филиал № 4 ОСФР по Москве и Московской области информирует: Родители 308,9 тысячи детей в Московской области получают единое пособие

Больше функций для комфорта: беспроводные клавиатуры Fstyler FBK26C AS, FBK27C AS и FBK36C AS от A4Tech

Каршеринг BelkaCar запустил летний спецпроект «Умные путешествия»

В Санкт-Петербурге нашли женщину на красной машинке, которая не пропускала скорую помощь


Состоялся релиз The Case of the Golden Idol на iOS и Android

В новом трейлере Indiana Jones and the Great Circle Индиана спускается на корабле с горы

MMORPG Tarisland выпустили в Китае раньше времени

Закольцевали: трейлер ремейка Amerzone — квеста, породившего серию Syberia


Досвідчені садівники обирають великі технічні горщики для своїх рослин і квітів


В районе Симферополя появится крупный жилой микрорайон - ЖК "Республика"

В Нижнегорском районе Крыма проведен рейд по бывшим мигрантам

Музыкально-поэтический вечер «Жизнь не кончена, песня не спета»

Полиция ищет пассажира, упавшего на ребенка с верхней полки




Золотые часы от Министерства обороны за вклад в развитие Кадетского движения России!

Час отечества «Нет края на свете красивей, нет Родины в мире светлей!»

Фестиваль на крыше в Симферополе: чем удивит Centrum Wine Fest

Нижегородская телебашня включит праздничную иллюминацию в День России


Крым активно восстанавливают, деньги на это есть

Час отечества «Нет края на свете красивей, нет Родины в мире светлей!»

Грузовик перевернулся и сгорел в Крыму на трассе Симферополь - Алушта

Торжественная церемония закрытия VII Международного Фестиваля театральных школ стран БРИКС+ на ВДНХ


Рейтинг ATP. Синнер стал №1, Алькарас – №2, Циципас выпал из топ-10, Хачанов – из топ-20, Котов обновил личный рекорд

Новак Джокович дал дорогу молодым // Борьбу за первое место в рейтинге АТР в этом году поведут Янник Синнер и Карлос Алькарас

Бьянка Андрееску: «Мне нравится, что на траве, поскольку она намного быстрее грунте, меньше времени на раздумья»

Александрова вышла во второй круг турнира WTA в Хертогенбосе


Музыкальные выходные: афиша концертов в необычных местах Крыма

Музыкально-поэтический вечер «Жизнь не кончена, песня не спета»

Бесплатные экскурсии по симферопольскому вокзалу: как попасть

Крым активно восстанавливают, деньги на это есть


Музыкальные новости

В Fortnite прибудет группа Metallica и новый режим

Концерт в честь Дня России прошел в школе «Лига первых» в Химках

«Приносит деньги!»: Бутман заявил о нераздельности культуры и экономики

Ольга Бузова споткнулась при выходе из автомобиля в Благовещенске



В Нижнегорском районе Крыма проведен рейд по бывшим мигрантам

Севастополь появился на вышитой карте Крыма

Музыкально-поэтический вечер «Жизнь не кончена, песня не спета»

Полиция ищет пассажира, упавшего на ребенка с верхней полки


Азербайджан назначил столицей тюркского мира талышский город Ленкорань. Талышские организации мира бьют тревогу

Сергей Собянин. Главное за день

Участники акции "Сад памяти" провели флешмоб ко Дню России

В ЦДКЖ 18 августа ждут любителей группы «Рекорд Оркестр» на Квартирнике Евгения Маргулиса


Путешествие на троллейбусе из Симферополя в Ялту в 1973 году

Это ваше мнение! Лихач на Mitsubishi Lancer не согласился с сотрудником ДПС (видео)

На трассе М-2 "Крым" под Тулой образовалась пробка из-за сломанного светофора

Mitsubishi перевернулось на трассе М-2 под Тулой


Владимир Путин, Дмитрий Медведев, Анатолий Голод: ПРИЗНАНИЕ НАТО НАДО ПРИМЕНЯТЬ!

Появление российского флота у берегов Кубы напомнило Западу о словах Путина

Россия и Турция обсуждают варианты решения проблем с банковскими переводами

Путин обратился с приветствием к участникам Спортивных игр стран БРИКС





В Евпатории осуждили женщину, похитившую 40 тыс. рублей под предлогом покупки лекарств для сына

Патриарший экзарх всея Беларуси освятил новый корпус и часовню в 11-й городской клинической больнице Минска

Санатории юга России на фоне спроса существенно подняли цены

Православные отмечают день памяти небесного врача 11 июня: чем известен Лука Крымский


Почему Зеленский не убедил саудовского принца, кража денег РФ, что готовят против России на саммите НАТО: обзор мировой политики 13 июня


Ростовские спортсмены прибыли в Крым на чемпионат России среди шахматистов с проблемами слуха

В клубе «Секрет» прошли соревнования по настольному теннису

В Крыму хотят создать профессиональную хоккейную команду

В Крыму мигранты толпой избили гулявшего по парку россиянина


Белорусский дипломат оценил непомерные претензии Пашиняна к Лукашенко

МИД Белоруссии назвал слова Пашиняна о Лукашенко "недальновидной позицией"

Видео: Истерика в Ереване: Пашинян против Лукашенко

Пашинян предложил Лукашенко извиниться перед армянами из-за слов про Карабах. Что на это ответили в Белоруссии?



Сергей Собянин. Главное за день

Глава Крыма Сергей Аксёнов выдвинул инициативу изменить российское законодательство, которое ужесточит ответственность работодателей за приглашенных ими мигрантов, если они совершат противоправные действия.

Собянин: выборы в Мосгордуму будут серьезным экзаменом

Глава Крыма спровоцировал череду гневных комментариев


В Ялте на патрулирование лесов набирают самбистов

Эколог: власти РФ выдали более 1100 лицензий на добычу разных видов полезных ископаемых в Крыму

Крым сильно пожароопасен

Час экологической ориентации «Выбери свое будущее», к Всемирному дню окружающей среды.


Бесплатные экскурсии по симферопольскому вокзалу: как попасть

Петербург попал в топ популярных направлений у российских туристов в День России

В районе Симферополя появится крупный жилой микрорайон - ЖК "Республика"

Крым активно восстанавливают, деньги на это есть


Стало известны победили в шоу "Сокровища императора"

Мастер и Принцесса: в «Архангельском» вручили «Хрустальную Турандот»

Архангелогородцев и гостей города приглашают посетить мероприятия фестиваля «Гармоничная Россия»

30 лет назад в Архангельске открылась первая на Северо-Западе школа «Диабет»


Выступлением самарских артистов в Крыму открылся масштабный Фестиваль, посвященный 225-летию со дня рождения А.С. Пушкина

В Нижнегорском районе Крыма проведен рейд по бывшим мигрантам

Музыкально-поэтический вечер «Жизнь не кончена, песня не спета»

Севастополь появился на вышитой карте Крыма


В Крыму хотят создать профессиональную хоккейную команду

В Симферополе задержали подростка, бесплатно катавшегося на самокатах

В одном из детских садов Крыма избили ребенка

Петербург попал в топ популярных направлений у российских туристов в День России












Спорт в Крыму

Новости спорта


Новости тенниса
Новак Джокович

Новак Джокович дал дорогу молодым // Борьбу за первое место в рейтинге АТР в этом году поведут Янник Синнер и Карлос Алькарас






Бесплатные экскурсии по симферопольскому вокзалу: как попасть

За неделю 74 жителя Крыма стали жертвами дистанционных мошенников

Названы самые популярные туристические направления на День России

В одном из детских садов Крыма избили ребенка