17 снежня сваё прафесійнае свята адзначаць беларускія кінематаграфісты. Менавіта ў гэты день у 1924 годзе пачалася амаль векавая гісторыя айчыннага кінамастацтва. Спецыяльна да святочнай даты эфір тэлеканала “Беларусь 3” напоўніцца гульнявымі і анімацыйнымі стужкамі, дакументальнымі фільмамі.
Адкрые тэматычны эфір 17 снежня на сацыякультурным канале ў 7:30 телепрэм’ера для самых маленькіх – анімацыйная стужка “Тошка і яго сябры. Дапоўненая рэальнасць. Перазагрузка. Версія 1.2” (Беларусьфільм, 2023). На гэтым прыемнасці не скончацца. У 21:05 – прэм’ера дакументальнага фільма рэжысёра Ігара Бышнёва “Краіна выратаванага волата” (Беларусьфільм, 2023), прысвечанага беларускаму зубру. Гэта гісторыя пра доўгую і крапатлівую працу па адраджэнні віду ў нашай краіне.
Дакументальны фільм прадзюсара і рэжысёра Сяргея Кацьера “Зямное прыцягненне Івана Міско” (Белтэлерадыёкампанія, 2023), які раскрые вобраз выдатнага скульптара на фоне яго зносін з касманаўтамі і дзеячамі мастацтва, будзе паказаны ў 15:25.
Знатакоў якаснага кіно ў святочны дзень на культурнай кнопцы чакае падборка класічных гульнявых стужак вытворчасці кінастудыіі “Беларусьфільм” – “Хто смяецца апошнім” (1954), “Дрэвы на асфальце” (1984), “Юрка – сын камандзіра” (1984), “Міравы хлопец” (1971), “Белыя росы” (1983).
У завяршэнне тэматычнага эфіру “Беларусь 3” у 21:55 прапануе гістарычную драму “На іншым беразе” (Беларусьфільм, 2023), дзеянне якой разварочваецца ў 1925 годзе на тэрыторыі Заходняй Беларусі, што апынулася пад уладай палякаў.
Зомби-экшен Zombiehood позволяет погрузиться в эпоху 90-х
Bungie wins a little walkin' around money in first of its kind jury trial against Destiny 2 cheat maker, but the victory will likely make it even easier for game companies to keep taking cheaters to court
Представлен кооперативный геймплей Warhammer 40,000: Space Marine 2
Дипломатическая бизнес-встреча «Россия - Африка» прошла в Белом Особняке Villa Barvikha
Лидер движения «Всеармянский фронт» Аршак Карапетян 24 мая 2024 года встретился с членами Координационного совета российско-армянских организаций России и политологами
Компания ICDMC приняла участие в торжественном открытии выставки “Тульское качество”
Компания ICDMC приняла участие в торжественном открытии выставки “Тульское качество”
Лидер движения «Всеармянский фронт» Аршак Карапетян 24 мая 2024 года встретился с членами Координационного совета российско-армянских организаций России и политологами
Дипломатическая бизнес-встреча «Россия - Африка» прошла в Белом Особняке Villa Barvikha