Пэнтагон паведаміў аб адпраўцы Ўкраіне дапамогі на $ 1 млрд у рамках прынятага сёньня закона
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сёньня падпісаў закон, які прадугледжвае выдзяленьне $ 61 млрд вайсковай дапамогі Ўкраіне. Сёньня ж у міністэрстве абароны ЗША паведамілі, што накіроўваюць Кіеву першы пакет вайсковай дапамогі на суму $1 млрд.