Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 7 студзеня даў першы пасьля зацьвярджэньня ягонай перамогі на выбарах прэс-брыфінг. Ён расказаў, сярод іншага, пра свае намеры перайменаваць Мэксыканскі заліў, вярнуць Панамскі канал і тэрміны, у якія ён хоча дамагчыся заканчэньня вайны Расеі з Украінай.