Зь ліпеня па лістапад 2024 году ў сталіцы Літвы адбылося як мінімум восем выпадкаў нападу на беларускія мясьціны і асяродкі Вільні. Свабода пагаварыла з пацярпелымі ад дзеяньняў невядомых і атрымала адказ прадстаўнікоў літоўскай паліцыі аб хадзе расьсьледаваньня.