«Незалежнасьць можна аднавіць, нацыянальную ідэнтычнасьць — не»
Як беларускае грамадзтва можа ачуняць ад тэрору? Якой будзе палітыка Дональда Трампа адносна Беларусі? Якімі для Беларусі могуць быць наступствы міру ва Ўкраіне?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае публіцыст і грамадзкі дзеяч Сяргей Навумчык.