Сотні прыхільнікаў арыштаванага прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Юн Сук Ёля ўварваліся ў будынак суду рана ў нядзелю пасьля таго, як яго арышт падоўжылі. Людзі разьбілі вокны ў будынку і трапілі ўнутр. Выканаўца абавязкаў лідэра краіны назваў пратэст «неймаверным».