Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі сьцьвярджае, што за чатыры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта прагаласавалі 35,99 % выбарнікаў — гэта рэкордная яўка для выбарчых кампаній у краіне. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.