Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, адказваючы на пытаньні журналістаў на борце прэзыдэнцкага самалёта Air Force One, сказаў, што вядзе перамовы зь лідэрамі Ярданіі, Эгіпта і, магчыма, іншых арабскіх краін, спрабуючы ўгаварыць іх забраць да сябе жыхароў сэктару Газа.