Для «абароны нацыянальнай культуры, захаваньня традыцыйных каштоўнасьцяў народу, уключна зь дзьвюма дзяржаўнымі мовамі», Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю рэкамэндавала «мінімізаваць выкарыстаньне замежнай мовы» ў назвах гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў абслугоўваньня і рэкляме.