Міжнародная плятформа па прыцягненьню вінаватых да адказнасьці для Беларусі (IAPB) днямі перадала ў канцылярыю пракурора Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) доказы і юрыдычны аналіз для папярэдняга вывучэньня пытаньня аб тым, ці валодае суд юрысдыкцыяй для расьсьледаваньня і перасьледу меркаваных злачынстваў супраць чалавечнасьці з боку рэжыму ў Беларусі.
Фактычны і юрыдычны аналіз доказаў, сабраных Плятформай падчас інтэрвію са сьведкамі і пацярпелымі, а таксама матэрыялаў з адкрытых...