Суд у Варшаве арыштаваў дэпутата Сэйму ад апазыцыйнай партыі «Права і справядлівасьць» Дарыюша Матэцкага паводле абвінавачаньня ў карупцыі. Яму інкрымінавалі шэсьць пунктаў, за якія дэпутат можа быць асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі, паведамляе Польскае агенцтва друку.