Расейскія войскі 8 сакавіка выкарысталі газаправод для нанясеньня ўдару з тылу па ўкраінскіх сілах у Курскай вобласьці. Пасьля гэтага Мінабароны Расеі заявіла пра выцясьненьне байцоў Узброеных сіл Украіны зь некалькіх населеных пунктаў вобласьці — ва Ўкраіне гэтыя заявы не камэнтавалі.